19 мая курсанты Университета гражданской обороны МЧС проведут профилактическую работу в Шумилинском районе

Безопасность

Пажарна-прафілактычная работа. У цэнтры ўвагі – жылы сектар

Як паведаміў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч, 19 мая, у пятніцу, у г. п. Шуміліна, г. п. Обаль, на тэрыторыі Дабейскага і Светласельскага сельсаветаў пажарна-прафілактычную работу ў жылым сектары правядуць курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Акрамя гэтага, работнікі прапаганды вобласці арганізуюць пасты бяспекі ў гандлёвых аб’ектах ТАА «Фікс Прайс Захад» і супермаркеце «Санта», прымуць удзел у інфармаванні насельніцтва па пытаннях пажарнай бяспекі па маршруце работы аўталавак на тэрыторыі Дабейскага сельсавета.

У гэты дзень пройдуць сельскія сходы з жыхарамі Дабейскага і Светласельскага сельсаветаў, дзе ратавальнікі падзеляцца сакрэтамі бяспекі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *