ГИМНАЗИЧЕСКИЕ БУДНИ

Образование

“Навукі юнакоў мацуюць…”
У красавіку ў Шумілінскай раённай гімназіі ла-дзілася VI агульнагімназічная канферэнцыя членаў навуковага таварыства “Алімпія”, дзе ў гімназіс-таў была магчымасць праявіць сябе ў ролі юных даследчыкаў у розных галінах навукі. Колькі новага ўдалося даведацца!
На суд журы было прадастаўлена 14 работ, напісанню якіх папярэднічаў перыяд збору інфармацыі, аналізу і абагульненняў. Не пабаяліся праявіць сябе ў навуковай дзейнасці і пяцікласнікі – самыя маленькія ўдзельнікі. А якія разнастайныя тэмы для даследаванняў былі абраны: “38 папугаяў, ці як вымяраць свой рост” (Аліна Вялічка, 5 клас), “Ці ўмею я лётаць?” (Улад Піліпёнак, 7 клас), “Якасны аналіз мёду” (Лаліта Сімановіч, 7 клас), “Паходжанне слоў у англійскай мове” (Каця Масько, Каця Абраменка, 10 “Б” клас), “Як стаць  паспяховым?” (Саша Сядзельнікаў, 11 “Б” клас) і многія іншыя.
На базе гімназіі прайшла VIII раённая канферэнцыя членаў навуковага таварыства вучняў, у якой прынялі ўдзел больш за 80 чалавек. 9 з 10 заяўленых гімназістамі работ атрымалі прызавыя месцы.
Алена ЗАГНЕТАВА і Аліна НІКІЦЕНКА, вучаніцы 10 “А” класа раённай гімназіі.
Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *