КОЛЕСО РАЗОРВАЛОСЬ. МЕХАНИЗАТОР ПОГИБ

Безопасность

Кола
разарвалася.
Механізатар  загінуў…

Штогод у арганізацыях рэспублікі пры выкананні шынамантажных работ здараюцца выпадкі вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі.
Не стаў выключэннем і гэты год. Так, сёлета ў рэспубліцы пры выкананні шынамантажных работ адбыліся тры няшчасныя выпадкі з цяжкім зыходам і адзін – са смяротным. Для параўнання: за ўвесь 2011 год  пры выкананні шынамантажных работ траўмы з цяжкім зыходам атрымалі пяць работнікаў, са смяротным – тры.
Асаблівую трывогу выклікае тое, што з боку службовых асоб і саміх работнікаў, якія выконваюць шынамантажныя работы, не ўдзяляецца належнай увагі тэхналогіі іх бяспечнага правядзення. Зачастую пацярпеўшыя нават не ўяўляюць усю небяспеку і цяжар наступстваў пры  разбурэнні канструкцыі, якая знаходзіцца пад колам транспартнага сродку.
Так,  у сакавіку мінулага года пры  выкананні шынамантажных работ асобамі ААТ “Упраўленне механізацыі № 88”, якія не мелі спецыяльнай падрыхтоўкі і не прайшлі праверку ведаў па ахове працы, разбурыліся канструкцыі колаў. Гэта прывяло да няшчаснага выпадку з цяжкім зыходам. Устаноўлена, што мантаж замочнага кольца на вобад кола рабіўся пры дапамозе падручных сродкаў (лома і кувалды). Аналагічныя абставіны прывялі ў чэрвені мінулага года да траўміравання машыніста аўтамабільнага крана ААТ “Беларускае ўпраўленне механізацыі”.
У кастрычніку мінулага года, калі вадзіцель аўтамабіля ААТ “Юшэвічы” рабіў дэмантаж здвоеных колаў з задняй восі МАЗа, адбылося раз’яднанне здымных дэталяў вобада знешняга кола, з шыны якога папярэдне не было спушчана паветра. У выніку разрыву элементаў кола работнік атрымаў цяжкую траўму, ад якой і памёр. Праверкай было ўстаноўлена, што пацярпелы быў дапушчаны да работы без праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.
Падобны выпадак адбыўся і ў Шумілінскім раёне – у лістападзе мінулага года пры выкананні работ па дэмантажу колаў з разборнымі вобадамі  механізатар папярэдне не выпусціў паветра з шыны. У выніку разрыву колаў трактарыст-машыніст ААТ “Ляжні” быў смяротна траўміраваны
Прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў красавіку мінулага года ў СВК “Русь-Агра” і ў студзені гэтага года ў ПУП “Шынамантаж Кацін-бор”, з’явіўся каразійны знос дыскаў колаў і бартавых (замочных) кольцаў транспартных сродкаў, эксплуатуемых больш за дваццаць гадоў.
У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы рэкамендуе на прадпрыемствах забараніць дэмантаж з вобада шын, якія знаходзяцца пад ціскам; забараніць выпраўленне палажэння бартавых і замочных кольцаў, калі шына знаходзіцца пад ціскам; дэмантаж аднаго з падвоеных колаў без прымянення дамкрата, шляхам наезду другога падвоенага кола на выступаючы прадмет; прымяненне кувалды і падобных прадметаў пры мантажна-дэмантажных работах, здольных дэфармаваць дэталі колаў; замену залатнікоў рознага роду заглушкамі; перакачванне ўручную кола, дыскаў і шын.
А. САДОЎНІЧЫ,
дырэктар Дэпартамента
дзяржаўнай інспекцыі працы.
Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *