НОВОСТИ СПОРТА

Спорт, туризм

Новыя старты, новыя перамогі
Традыцыйна першым стартам у сезоне лёгкаатлеты лічаць крос на прызы газеты “СБ Беларусь сегодня”.
19 красавіка лёгкаатлетычны крос сабраў юных спартсменаў з 12 школ раёна. “Гэты веснавы старт паказвае, што дастаткова дзяцей, якія з задавальненнем займаюцца спортам, – падкрэсліў трэнер па біятлоне Генадзь Салапаеў, які прысутнічаў на кросе. – Гэты крос даўно стаў знакавым, з яго, можна сказаць, выраслі сённяшнія біятланісткі зборнай Беларусі Ала Талкач і Марыя Колесень”.
У камандным заліку першымі сталі спартсмены Кардонскай школы (настаўнік фізкультуры П. А. Чарнышоў), другое месца ў СШ № 2 (А. В. Навуменка), трэцяе – у Лаўжанскай школы (Ю. М. Мясаедаў).
Пераможцамі і прызёрамі ў асабістым заліку сталі:
Сярод спартсменаў 2001-2002 гадоў нараджэння:
першае месца – Уладзіслаў Догель (СШ №2) і Анастасія Садоўская (Обальская школа); другое месца – Раман Анціпаў (СШ №2) і Дзіяна Рубінок (Обальская школа); трэцяе месца – Мікіта Медзікаў (Сіроцінская школа) і Надзея Палікіна (Лаўжанская школа).
Сярод спартсменаў 1999-2000 гадоў нараджэння:
першае месца – Антон Барысевіч (Кардонская школа) і Вольга Высоцкая (Мішневіцкая школа); другое месца – Аляксей Маскоўкін (Сіроцінская школа) і Кацярына Маслюкова (СШ №1); трэцяе месца – Максім Ізафілаў (раённая гімназія) і Рэната Ахтарыева (Язвінская школа).
Сярод спартсменаў 1997-1998 гадоў нараджэння:
першае месца – Уладзіслаў Васільеў (СШ №1) і Святлана Пілімон (Мішневіцкая школа); другое месца – Кірыл Мялешка (Мішкавіцкая школа) і Дар’я Барысава (Слабадская школа); трэцяе месца – Аляксей Гурновіч (Обальская школа) і Вікторыя Бяляева (СШ №2).
Сярод спартсменаў 1995-1996 гадоў нараджэння:
першае месца – Віталь Каштанаў (СШ №1) і Марыя Багданава (СШ №2);
другое месца – Андрэй Квяцінскі (Лаўжанская школа) і Наталля Харкевіч (Кардонская школа); трэцяе месца – Дзмітрый Каштанаў (СШ №1) і Кацярына Лявонава (Лаўжанская школа).
Алесь САКАЛОЎ.

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшлі “Алімпійскія дні моладзі” па грэка-рымскай барацьбе.
У выхаванцаў Пятра Ганушчанкі чатыры прызавыя месцы.  Другімі на турніры сталі Вадзім Грачухін (вагавая катэгорыя 54 кг) і Аляксандр Барсукоў (76 кг),  трэцімі сталі Уладзіслаў Грачухін (60 кг) і Кірыл Чухноў (54 кг).

Нашы землякі  паспяхова выступілі на традыцыйным турніры па грэка-рымскай барацьбе ў Гарадку, які быў прысвечаны памяці А. Дарошчанкі.
У вагавой катэгорыі 42 кг перамогу святкаваў Ягор Ганушчанка. Другімі на турніры сталі Мікіта Малашэнка (38 кг) і Яўген Грачухін (47 кг). Трэція месцы ў Антона Нігмадзянава (32 кг) і Дзмітрыя Кучмарова (38 кг). Юных спартсменаў трэніруе Пётр Ганушчанка.
У вагавой катэгорыі 53 кг першае месца ў Арцёма Ізафілава з Шуміліна (трэнер Юрый Сцяпанаў).

Гродна прымала ўдзельнікаў фінальных спаборніцтваў па валейболе Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Гонар Віцебшчыны абараняла мужчынская валейбольная каманда Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, за якую выступаў і наш зямляк Станіслаў Прасветаў. У выніковай табліцы віцябляне сталі другімі, а званне “Лепшага нападаючага” прысудзілі Станіславу.

У Віцебску прайшоў рэспубліканскі турнір у тэхнічных раздзелах па вавінам вьет во дао.
Сярод удзельнікаў была і наша зямлячка Святлана Бараноўская. Яна спаборнічала на гэтым турніры сярод мужчын. У комплексе практыкаванняў без зброі Святлана Бараноўская заняла трэцяе месца, а ў комплексе з доўгай зброяй – другое.

Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *