В Шумилинском районном центре детей и молодёжи подвели итоги учебного года

Образование

Фестываль талентаў
Фестываль дзіцячай творчасці “Майскі зарапад” быў наладжаны 28 мая раённым цэнтрам дзяцей і моладзі. Свае здольнасці і таленты была магчымасць праявіць у вучняў і выхаванцаў дзіцячых садкоў усіх школ раёна. Атрымалася такая своеасаблівая справаздача, падвядзенне вы-нікаў работы за навучальны год у сферы дадатковай адукацыі. У межах мерапрыемства былі арганізаваны выстава тэхнічнай творчасці і агляд мастацкай самадзейнасці.
Дырэктар цэнтра Р. А. Туманава адзначыла высокі ўзровень творчых работ і нумароў мастацкай сама-дзейнасці. Былі і песні, і танцы, і дэкламацыя, і інсцэніроўка – праявіць сябе можна было ў самых розных жанрах. Што тычыцца выставы (дарэчы, яна яшчэ працуе, і наведаць яе можа любы, хто жадае), на першы погляд здаецца, што ніякая яна ні дзіцячая, прадстаўленыя работы прэтэндуюць на работы сталых майстроў-рамеснікаў. Саломка, вышыўка, цацкі і ўпрыгожанні, квілінг і вязанне, разьба па дрэве і лепка з гліны ці салёнага цеста, лазапляценне – вось далёка не  поўны пералік прад’яўленых на выставе тэхнік.
Наогул з заканчэннем навучальнага года работа цэнтра дзяцей і моладзі не спыняецца. Там па-ранейшаму чакаюць дзяцей, па-ранейшаму гатовы прапанаваць ім цікавыя справы самага рознага кшталту.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №43 ад 01.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *