Шумилинские районные новости

Актуалии Новости

Гімназісты
У пачатку чэрвеня прайшлі ўступныя іспыты для паступлення ў 5 клас раённай гімназіі. З 15 вучняў сельскіх школ, якія жадалі паступіць у прэстыжную ўстанову, паспяхова вытрымалі іспыты 12.   Для жадаючых прадоўжыць вучобу ў гімназіі ў 6-10 класах іспыты пройдуць у жніўні.
Райгаз: праца і адпачынак
У наступныя выхадныя, 22-24 чэрвеня, на базе ДАЦ “Дружба” (Амбросавічы) пройдзе абласная галіновая спартакіяда, дзе збяруцца памерацца сіламі работнікі газавых гаспадарак. Пакуль што тут падыходзіць да завяршэння першая лагерная змена (18 чэрвеня – ад’езд). Учора да дзяцей са сваёй забаўляльнай праграмай прыязджаў у госці з Віцебска Беларускі тэатр “Лялька”.
Бітва дзі-джэяў
Райкам ГА БРСМ упершыню ў райцэнтры арга-нізуе “Бітву дзі-джэяў”. Як паведаміў першы сакратар раённага камітэта Андрэй Пахамовіч, мала-дзёжны фэст пройдзе напярэдадні Дня моладзі 23 чэрвеня ў гарадскім Доме культуры. Будуць вызначаны лепшыя ў намінацыях “Лепшы Dj” “Лепшы MC” і “Лепшая go-go каманда  танцораў”.
Кнігі – у падарунак
Мішневіцкая бібліятэка пабагацела больш як на паўтары сотні кніг мастацкай літаратуры, паведа-міла нам бібліятэкар А. М. Якаўлева. А падарылі іх мясцовыя чытачы: І. В. Кухарэнка, В. І. Кузняцова, а таксама жыхар г. Гродна В. І. Раброў, які прыязджае ў Мішневічы да родзічаў. А два дні таму больш за сорак кніг у бібліятэку прывёз жыхар Віцебска М. М. Карпаў, які  ад “Белпошты”  дапамагае мясцовай гаспадарцы ў час касавіцы.
Тэхніка
ААТ “АграБаравінка”  па лізінгу  атрымала МТЗ-3522,  два новыя прычэпы. За крэдыты банкаў купілі яшчэ прэс-падборшчык, паведаміў нам дырэктар ААТ “АграБаравінка” А. І. Мясаедаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ, Алена КАРПУШЭНКА, Алесь САКАЛОЎ, Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №47 ад 15.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *