В Шумилинском районе предлагают «сёрфинг» на Западной Двине

Край шумілінскі Экономика

“Сёрфінг” па-нашаму
Аграэкасядзіба “Дзвінскі рай”, што ў Чэрчыцах, даўно заваявала любоў прыхільнікаў экалагічнага адпачынку. Сюды едуць адпачыць як з Беларусі (Полацк, Віцебск, Мінск і інш.), так і з Расійскай Федэрацыі (Масква, Санкт-Пецярбург). Тут створаны ўсе ўмовы, каб цудоўна і незабыўна адпачыць.
Гаспадыня “Дзвінскага раю” Лідзія Пацябенька пераканана, што на Шуміліншчыне ёсць усё для паспяховага развіцця аграэкатурызму. “Неабходна пастаянна развівацца,- пераканана Лідзія Мікалаеўна, — сёння адной прыродай ужо не зацягнеш турыстаў, як гаворыцца, неабходна задавальняць усе іх капрызы”.
Трэба адзначыць, што “Дзвінскі рай” імкнецца ісці ў нагу з часам. Менавіта гэта і прымусіла значна пашырыць спектр аказваемых паслуг. Першымі сталі экалагічна чыстыя прадукты харчавання з уласнага агарода, затым лазня, дарэчы, як піск моды, лазня па-чорнаму.  Потым сталі прапаноўваць “туры” па грыбы-па ягады.
Апраўдвае сябе і набыты на пачатку года інкубатар. Даспадобы турыстам  і свежыя яйкі, і кураціна. Да слова, курэй у “Дзвінскім раі” вырошчваюць без усялякай ”хіміі”, толькі на натуральных прадуктах.
“Дзвінскі рай” прэзентаваў яшчэ адну навінку – “сёрфінг”. Праўда, у сваім варыянце. Замест дошкі для сёрфінгу  зрабілі плыт з мантажнай пены, які прывязваецца да катэра. Вось так і плаваюць аматары вострых адчуванняў па Заходняй Дзвіне. Такое катанне адпачываючыя ўспрынялі на “ўра”, а першыя выхады на ваду збіралі гледачоў з усіх навакольных вёсак па абодвух берагах Дзвіны. Зразумела, што пры такім экстрэмальным адпачынку асаблівую увагу надаюць тэхніцы бяспекі.
“Магу ўпэўнена сцвярджаць, што гэта не апошняе новаўвядзенне ў “Дзвінскім раі”, — усміхаецца Лідзія Пацябенька, — прыязджайце і адпачывайце, а аграэкасядзіба ў Чэрчыцах знойдзе чым вас здзівіць і парадаваць”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *