Спортивное обозрение

Спорт, туризм

Греко-римская борьба
Новы  сезон грэка-рымскай барацьбы адкрыўся абласным турнірам у Талачыне.
Паспяхова выступілі барцы з нашага раёна. Абальчане, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, прывезлі з Талачына тры першыя месцы: Дзмітрый Кучмароў у вагавой катэгорыі 42 кг, Ягор Ганушчанка  ў вагавой катэгорыі 47 кг і Яўген Грачухін у вагавой катэгорыі 53 кг.
У шумілінскіх спартсменаў (трэнер Юрый Сцяпанаў) два прызавыя месцы. У вагавой катэгорыі 32 кг Вадзім Лягчонак стаў другім, а ў вагавой катэгорыі 53 кг Арцём Ізафілаў заваяваў трэцяе месца.
Летний биатлон
Чэмпіянат і першынство вобласці па летнім біятлоне прайшлі ў Віцебску.    У ліку лепшых юных біятланістаў былі  нашы землякі, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў.
У спрынце на 3 км з двума агнявымі рубяжамі сярод сярэдніх дзяўчынак першае месца заваявала Вольга Гаўрылкіна, а ў Кацярыны Маслюковай, якая спаборнічала сярод малодшых дзяўчынак, пятае месца. У “гладкай” гонцы (без агнявых рубяжоў) абедзьве нашы зямлячкі ў ліку лепшых: Вольга —  першая, Кацярына – другая.
Уладзіслаў Васільеў (спаборнічаў ва ўзроставай катэгорыі “сярэднія юнакі”) заваяваў два медалі. У спрынце паказаў другі вынік, а ў “гладкай” гонцы да фінішу прыйшоў першым.
Надрукавана ў №73 ад 14.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *