В сельхозорганизациях Шумилинского района активно готовятся к выгону коров на пастбища

Сельское хозяйство

У сельгаспрадпрыемствах раёна актыўна ўзяліся за рамонт перасоўных даільных установак, бо ў самы бліжэйшы час на пашу выйдуць статкі.

На днях мы пабывалі ў КУСГП «Сіроцінскі», дзе каля майстэрні ў Слабадзе вёўся рамонт ПДУ. Падчас летне‑пашавага сезона будуць задзейнічаны тры перасоўныя даільныя ўстаноўкі, расказаў галоўны інжынер гаспадаркі Уладзіслаў Осіпаў. Два дойныя статкі на ферме Мосарава, адзін – у Слабадзе. Вакуумныя помпы механізатары знялі з восені, яны захоўваюцца на складзе і не патрабуюць рамонту. А вось непасрэдна ПДУ трэба давесці да ладу, чым і займаецца рамонтная брыгада. Увогуле рамонт перасоўных даільных установак патрабуе талковых працавітых рук, а не вялікіх выдаткаў.

За работай мы заспелі слесара Юрыя Паўлава. «Слабае звяно ўстановак – дзверцы, якія з цягам часу выходзяць са строю, а таксама гнутыя загоны, іх грэем аўтагенам і выроўніваем, – расказаў Юрый. – Акрамя гэтага, трэба праверыць і падкруціць усе гайкі. Калі пацяплее, прыступім да афарбоўкі».

Па інфармацыі спецыялістаў райсельгасхарчу, у гаспадарках раёна маецца 23 ПДУ. Актыўна вядзецца рамонт у КУСГП «Ульскі» і «Сіроцінскі», ААТ «Ляжні». Поўнасцю падрыхтаваны ПДУ ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *