Любовь к спорту – собственным примером

Молодёжь Образование Спорт, туризм

Любоў да здаровага ладу жыцця – уласным прыкладам
З пачатку гэтага навучальнага года настаўнікам фізкультуры Кардонскай школы працуе Ларыса Анатольеўна Шэшко (на здымку). Ларыса трапіла сюды па размеркаванню, сама мясцовая – з Гусінцаў, праўда, вучылася ў школе не ў нашым раёне, а ў Уле.
Пасля заканчэння школы ў дзяўчыны не стаяла пытанне куды паступаць. “Пастаянна ўдзельнічала ва ўсіх школьных і раённых спаборніцтвах, часта трапляла і на вобласць, — успамінае маладая настаўніца. – Паспрабавала смак перамог і дух спаборніцтваў, улюбілася ў спорт. Адтуль, відаць, і гэта жаданне – стаць настаўнікам фізкультуры”. Дарэчы, найбольшых вынікаў юная спартсменка дасягнула ў лёгкай атлетыцы і баскетболе.
Маладому спецыялісту падабаецца яе работа. Ларыса Анатольеўна добра разумее, што далёка не кожны зможа праявіць сябе ў спорце, а вось тое, што здароўе патрэбна кожнаму  і праз ўрокі фізкультуры можна яго ўмацаваць – бясспрэчна. “Праца ў сельскай школе – спецыфічная, – расказвае Л. А. Шэшко, — невялікая колькасць вучняў. Цяжка адабраць годную каманду для раённых спаборніцтваў. Хаця з другога боку, з меншай колькасцю вучняў можна больш эфектыўна працаваць, як гаворыцца, інды-відуальны падыход да кожнага”.
На ўроках Ларыса Анатольеўна  бярэ шчырасцю, вучань літаральна з першых хвілін давярае маладой настаўніцы. А гэта вельмі важна. Яна імкнецца прывіваць любоў да здаровага ладу жыцця ўласным прыкладам. Дарэчы, настаўніца з Кардона – пастаянны ўдзельнік раённых спартыўных спаборніцтваў.
Надрукавана ў №7 ад 25.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *