Шумілінскія музыкі – на п’едэстале. Упэўнена і заслужана

Сталі вядомы вынікі абласнога конкурсу аркестраў народных інструментаў “Спяваем з аркестрам-2026”. Больш за ўсё дыпломаў атрымалі нашы шумілінскія таленты! У іх скарбонцы аж чатыры перамогі з конкурсу абласнога узроўню!
Лаўрэатам І ступені ў намінацыі “Лепшая дэкламацыя” сталі дэкламатар Ганна Каламіец і народны аркестр народных інструментаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.
Таксама лаўрэатам І ступені (з уручэннем каштоўнага прыза) ў намінацыі “Лепшы дарослы аркестр народных інструментаў” стаў народны аркестр народных інструментаў Шумілінскай ДШМ.
Сярод намінантаў у намінацыі “Лепшы дзіцячы аркестр баянаў і акардэонаў” – узорны калектыў дзіцячага баяннага аркестра Шумілінскай ДШМ. Ён стаў лаўрэатам II ступені.
Узорны калектыў дзіцячага баяннага аркестра Шумілінскай ДШМ і дэкламатар Ягор Букаў прынеслі школе дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Лепшая дэкламацыя”.
Дар’я ЧАПУРНОВА.
