Шумилинский и Великолукский районы укрепляют культурные и общественные связи между регионами

Новости Общество

КУЛЬТУРНА-ГРАМАДСКІЯ СУВЯЗІ. Сябруюць Шуміліна і Вялікія Лукі

Делегация Великолукского района в Обольском музее комсомольского подполья. Фото из архива. 2025

12 красавіка 2017 года быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Шумілінскім раённым выканаўчым камітэтам і адміністрацыяй Вялікалуцкага раёна Пскоўскай вобласці Расіі. Асабліва актыўна паміж раёнамі дзвюх краін развіваюцца культурныя і грамадскія сувязі. Сталі рэгулярнымі візіты афіцыйных дэлегацый да значных дат у жыцці рэгіёнаў.
2 красавіка 2018 года ганаровых гасцей, дэлегацыю з Вялікіх Лук, вітаў Шумілінскі раён. Госці пазнаёміліся з Шуміліншчынай, прынялі ўдзел у мерапрыемстве да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 2018 года канцэрт-падарунак шумілінцам прывёз Вялікалуцкі заслужаны аматарскі калектыў “Радуга”, а ў верасні ў Міжнародным фестывалі-конкурсе калектываў мажарэтак і барабаншчыц на Кубак Горада воінскай славы Вялікія Лукі паспяхова выступіў ансамбль “Экспрэсія” Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.
Такія абмены афіцыйнымі візітамі, творчымі калектывамі сталі добрай традыцыяй у супрацоўніцтве двух рэгіёнаў.
Дэлегацыя Шумілінскага раёна не аднойчы брала ўдзел у свяце франтавой паэзіі, якое праходзіць у літаратурна-мастацкім музеі імя пісьменніка І. А. Васільева ў вёсцы Боркі Вялікалуцкага раёна. Да такіх мерапрыемстваў далучаюцца грамадскія арганізацыі, прыцягваецца моладзь.
У 2025 годзе нашы народы адзначалі 80-годдзе Вялікай Перамогі – дату, якая
аб’ядноўвае народы ў барацьбе са спробамі перапісаць гісторыю, абяліць злачынствы фашыстаў, рэабілітаваць і адрадзіць нацызм. 2 красавіка 2025 года ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі Шумілінскі раён наведала прадстаўнічая дэлегацыя Вялікалуцкага раёна на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Аленай Дзем’янчук, якая аб’яднала дэпутатаў, прадстаўнікоў
грамадскіх арганізацый, работнікаў культуры, школьнікаў-юнармейцаў. У райвыканкаме госці сустрэліся з кіраўніцтвам раёна, абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры, спорту, а таксама патрыятычнае выхаванне насельніцтва, асабліва моладзі.
Удзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі на воінскім пахаванні ў г. п. Шуміліна, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых салдат. У г. п. Обаль госці наведалі музей камсамольскага падполля. У Обальскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай прайшла дыялогавая пляцоўка “Нам у спадчыну дасталася Перамога” з удзелам ваенна-патрыятычных клубаў Шуміліншчыны і юнармейцаў Вялікалуцкага раёна. Школьнікі падзяліліся
інфармацыяй аб пошукавай рабоце ў рамках увекавечання памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, сваіх патрыятычных праектах. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі дакументальны фільм “У 16 хлапечых гадоў” пра подзвіг обальскіх герояў-падпольшчыкаў. Завяршальным этапам святочных мерапрыемстваў стала тэматычная сустрэча “Перамога, якая нас яднае”, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, якая прайшла ў Шумілінскім РЦК.
Делегация Шумилинского района на мемориале «Ступинская высота» в Великолукском районе Псковской области РФ.

3 мая 2025 года дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале са старшынёй раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірынай Шалахавай наведала Вялікалуцкі раён.
У складзе дэлегацыі былі члены «Белай Русі» і выхаванцы патрыятычнага клуба “Юны гвардзеец” СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна. Шумілінцы пабывалі на Усерасійскім свяце франтавой паэзіі “А музы не маўчаць”, у музеі Івана Васільева, пошукавым лагеры расійскага ваенна-гістарычнага таварыства і мемарыяльным комплексе “Ступінская вышыня”.
Супрацоўніцтва Шумілінскага і Вялікалуцкага раёнаў выходзіць на новы ўзровень, паглыбляецца і пашыраецца. Гэта адыгрывае значную ролю ва ўмацаванні сувязей паміж народамі і садзейнічае ўзаемаразуменню паміж грамадзянамі дзяржаў, аб’яднаных у Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі.
Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *