Как доказать, что я не тунеядец? Отвечает юрист

Вопрос-Ответ Закон

«Як даказаць, што я не дармаед?»

«Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь і пражываю на тэрыторы раёна, аднак на заробкі езджу ў Расійскую Федэрацыю. Працую вахтавым метадам і ўладкаваны афіцыйна па дагаворы. Нядаўна разам з жыроўкай мне прыйшло апавяшчэнне пра тое, што я лічуся «дармаедам». Як мне пазбегнуць гэтага статуса?», – пытаецца Аляксандр.

На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Наталля СІНКЕВІЧ:

– Наколькі я разумею, нашаму чытачу прыйшло паведамленне пра тое, што ён знаходзіцца ў спісе працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. У выпадку, калі вам паступіў такі ліст, але пры гэтым вы афіцыйна працаўладкаваны ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, у які таксама ўваходзіць Расійская Федэрацыя, то для выключэння з дадзенага спісу вам неабходна звярнуцца ў камісію па садзейнічанні занятасці Шумілінскага райвыканкама з дакументамі, якія пацвярджаюць ваша працаўладкаванне.

Да такіх дакументаў адносяцца працоўны дагавор (кантракт), даведка аб месцы працы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *