Калі за траву можна і волі пазбавіцца
Супраць дваіх жыхароў раёна ў гэтым годзе ўзбуджаны крымінальныя справы за захоўванне наркатычных сродкаў, расказаў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Аляксандр Піскун.
Падчас следчых мерапрыемстваў па адной з крымінальных спраў супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама сумесна з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку РАУС знайшлі ў доме жыхара раёна 7 грамаў здробненага рэчыва расліннага паходжання, якое па заключэнні экспертаў з’яўляецца марыхуанай і адносіцца да небяспечнага наркатычнага сродку.
У другога жыхара было знойдзена 2,49 грама марыхуаны. Затрыманы патлумачыў, што набыў “траву” для ўласных патрэб, без мэты збыту.
Згодна з арт. 328 ч. 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абодвум жыхарам раёна пагражаюць арышт або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі ад двух да пяці гадоў.
Людміла ЗУЙКОВА.

