Кормозаготовка в разгаре. Как готовят сенаж в ОАО «Приозёрный мир»

Главное Сельское хозяйство

На траншэі галоўнае – шчыльная трамбоўка

Корманарыхтоўка ў раёне ў разгары. На мінулым тыдні мы пабывалі каля фермы Амбросавічы ААТ «Прыазёрны мір» і паглядзелі, як ідзе закладка сянажнай траншэі.

Майстар-класам падзяліліся вопытныя спецыялісты.«Галоўнае – добрае надвор’е, надзейнасць тэхнікі і своечасовая падвозка кармоў», – кажа Віктар Мацюшкоў, які працуе на трамбоўцы паўтара дзясятка гадоў. Механізатар атрымаў сёлета новенькі «Амкадор352С», чым вельмі задаволены.

«Важна шчыльная трамбоўка – трэба выдаліць паветра з сенажу, каб кармы не награваліся, – дадае Віталь Антонаў. – Тэхналогія нарыхтоўкі сенажу нечым падобная на тую, калі мы дома кладзём капусту пад гнёт. Калі не будзе саманагравання – захаваецца каштоўны бялок корму». Віталь працуе на «Кіраўцы», які важыць 18 тон – самая падыходзячая вага для трамбоўкі.

За дзень на сянажную траншэю прывозяць каля 400 тон здробненай масы травы. Яна правяленая, як і патрабуе тэхналогія. У пачатку і ў канцы траншэі пад’язныя шляхі засланы саломай – каб бруд не трапляў у корм. Начальнік участка Людміла Мамойка сочыць за ўсім працэсам нарыхтоўкі – каб даўжыня рэзкі травы была 24 см, а вільготнасць у траншэі – 50%. Рэгулярна вымяраецца і тэмпература сянажнай масы, якая павінна быць не больш як 37%.

На палетках працуе аб’яднаны кормаатрад ААТ «Прыазёрны мір» і «Ляжні» – два кормаўборачныя камбайны і столькі ж касілак, чацвёра грабляў, шэсць адзінак тэхнікі на адвозцы. Такой камандай лягчэй закласці траншэю ў вызначаныя тэрміны. Першая ўжо гатовы ў Непаротах, дзе змясцілася 780 тон корму, другая – у Амбросавічах – абяцае быць большай амаль у два разы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *