На весенних полях. УВ хозяйствах Шумилинского района вносят минеральные удобрения под будущий урожай

Новости Сельское хозяйство

Уносяць калій пад кукурузу

На палетках гаспадарак раёна вядзецца ўнясенне  мінеральных угнаенняў пад яравыя культуры.

У пачатку тыдня, калі падсыпала сняжку і трымаўся невялікі мароз, на палетках каля вёскі Пабеда мы заспелі механізатараў КУСГП «Ульскі» Васіля Аглушэвіча і Валянціна Высоцкага.– На МТЗ з раскідвальнікамі мінеральных угнаенняў за дзень паспяваем аб’ехаць больш за паўсотню гектараў палеткаў кожны, – расказалі механізатары. – Зараз працаваць добра, падэшва трымае трактар, не буксуем. На гэтых палетках будзе засеяна кукуруза.

Калійныя ўгнаенні ўносяцца і па шматгадовых травах (у гаспадарцы падкормлена ўжо 576 гектараў), пад ворыва на палетках, дзе будуць расці рапс і яравыя зерневыя. «Усяго мяркуем унесці калійныя ўгнаенні на 1600 гектарах, – расказала намеснік дырэктара КУСГП “Ульскі” Валянціна Лабейка. – Вывозім тукі з базы ў Вярхоўі, што ў Віцебскім раёне. Не толькі калійныя, але і карбамід. У арачніку сельгаспрадпрыемства яго ўжо назапасілі больш за сто тон».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *