«Гарачая лінія» –па фінансавых пытаннях
Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 10 верасня правядзе «гарачую лінію» з жыхарамі, на якую можна паведаміць пра выпадкі выдачы банкамі дэфектнай наяўнай валюты, якую пасля давялося здаваць з камісіяй (інкаса), навязвання фінансавымі ўстановамі дадатковых платных паслуг, адсутнасці магчымасці зняцця наяўных, у тым ліку праз аддзяленні пошты, арганізацыі гандлю ў сельскай мясцовасці і інш.
Паведамленні будуць прымацца з 10.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефоне 8(0212)37-61-64.
Інфармацыю таксама можна накіроўваць да 11 верасня па электроннай пошце: kgkvitebsk@mail.belpak.by з адзнакай «Фінансы».
Звяртаем увагу, што такія паведамленніне падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

