Делегат IV Всебелорусского народного собрания Марина Прохорова (Иванова): «Событие, которое стало частью личной истории»

Всебелорусское народное собрание Главное Новости Общество


«Падзея, якая стала часткай асабістай гісторыі»

Марына Прохарава (Іванова), у 2010 годзе – дырэктар Шумілінскага раённага дома культуры, успамінае ўдзел у IV Усебеларускім народным сходзе:


«6-7 снежня 2010 года ў Палацы Рэспублікі прайшоў IV Усебеларускі народны сход – падзея, якая стала для мяне часткай асабістай гісторыі. Форум праходзіў пад лозунгам «Наш гістарычны выбар – незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь!», і гэтыя словы задавалі тон усяму, што адбывалася.

Ад Шумілінскага раёна ў дэлегацыю ўвайшлі старшыня райвыканкама Вальдэмар Падляшчук, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Новікава, начальнік раённага вузла паштовай сувязі Казімір Анацка, галоўны аграном КУСГП «Сіроцінскі» Сяргей Басаў і трактарыст-машыніст СВК «Калгас Прыазёрны» Мікалай Жыгуноў. Кожны прадстаўляў сваю сферу, свой калектыў, і ўсе разам – раён, і гэта было вельмі ганарова і адказна.

Самым моцным уражаннем стала сустрэча з Прэзідэнтам краіны. Не праз экран тэлевізара – асабіста, у адной зале. Гэта была рэдкая магчымасць убачыць яго блізка і адчуць энергетыку. Зала літаральна лавіла кожнае слова.

Арганізацыя форуму ўражвала маштабам і дакладнасцю: усё прадумана, выверана, зладжана. У першы дзень працавалі секцыі па напрамках. Пасяджэнне секцыі «Культура, спорт, ахова здароўя, СМІ» праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Кожны дэлегат мог выказаць свае прапановы – і яны знаходзілі адлюстраванне ў выніковых дакументах. Пасля пасяджэння для нас правялі экскурсію па бібліятэцы – галоўнай захавальніцы кніжных багаццяў краіны.

Культурная праграма была не менш уражальнай. Дэлегаты наведалі пастаноўку Вялікага тэатра оперы і балета, святочны гала-канцэрт майстроў мастацтваў – яркія, запамінальныя падзеі, якія дапоўнілі атмасферу форуму.

Гэтыя два дні прайшлі на адным дыханні. І кожны з нас разумеў: рашэнні, прынятыя на сходзе, трэба ўвасабляць не дзесьці «там», а ў сябе – у раёнах, на прадпрыемствах, ва ўстановах.

Прайшлі гады, але пачуццё дачынення да вялікай агульнанацыянальнай размовы жыве ўва мне дагэтуль. І я шчыра ўдзячная жыхарам раёна за давер – за магчымасць стаць сведкам і ўдзельнікам важнай гістарычнай падзеі».

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *