Чистый район – дело общее. Фоторепортаж о том, как на Шумилинщине прошел субботник

Главное Новости Общество


Чысты раён – справа агульная

Шуміліншчына 24 кастрычніка выйшла на раённы суботнік


Раённы суботнік, аб’яўлены распараджэннем старшыні райвыканкама, стаў не проста планавай акцыяй, а сапраўдным днём адзінства. Работы кіпелі паўсюль. Калектывы прадпрыемстваў, устаноў, школ, службаў – кожны выйшаў туды, дзе неабходна была дапамога.


Асноўны фронт работ разгарнуўся на сельскагаспадарчых аб’ектах: фермах, комплексах, прылеглых тэрыторыях. Восень для АПК – час генеральнай уборкі, калі трэба падрыхтавацца да работы ў зімовы сезон, і ў гэты дзень яна прайшла маштабна, зладжана, па-гаспадарску. Людзі працавалі так, быццам робяць гэта для свайго ўласнага двара: падчышчалі, бялілі, уцяплялі, разбіралі старыя пабудовы, збіралі новыя канструкцыі, прыбіралі смецце, абкошвалі.


Прадстаўнікі розных калектываў працавалі плячом ў плячо. Настаўнікі і эканамісты, ратавальнікі і работнікі культуры, сельвыканкамаў, спецыялісты АПК, майстры Обальскага керамічнага завода, санітарная служба, ветэрынары – усе працавалі побач, без раздзелу на «наша» і «ваша».


Кіраўніцтва раёна таксама змяніла дзелавыя касцюмы на рабочую вопратку. Старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук разам з калектывамі адправіліся на ферму Непароты ААТ «Прыазёрны мір», дзе дапамагалі прыводзіць тэрыторыю ў парадак, расчышчалі ўчасткі.


Суботнік прайшоў не толькі на фермах. Шумілінцы прыбіралі каля сваіх устаноў, дамоў, на працоўных месцах – там, дзе праходзіць іх штодзённае жыццё. Асенняя генеральная ўборка прайшла ў кожным кутку Шуміліншчыны. І галоўнае – яна прайшла з настроем, з разуменнем таго, што парадак на зямлі пачынаецца з клапатлівых рук тых, хто на ёй жыве.
«Суботнік – гэта не фармальнасць і не галачка ў справаздачы. Мы ўбачылі, што людзі гатовыя дапамагаць там, дзе дапамога сапраўды патрэбна: на фермах, аб’ектах сельскай гаспадаркі, на тэрыторыях устаноў. Кожны ўчастак, дзе навялі парадак, – гэта ўклад у развіццё раёна. І я шчыра ўдзячны ўсім, хто знайшоў час, сілы і жаданне падтрымаць агульную карысную справу. Такія справы паказваюць, што раён трымаецца на людзях, якія нераўнадушныя і ўмеюць працаваць з душой», – падкрэсліў кіраўнік раёна.


Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *