Эмоции, дружба и обмен опытом. Наши на Всемирном фестивале молодёжи в Сочи

Молодёжь

Эмоцыі, сяброўства і абмен вопытам

З 1 па 7 сакавіка ў Сочы прайшоў Сусветны фестываль моладзі, у якім прынялі ўдзел больш за 600 хлопцаў і дзяўчат з Беларусі. У складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці на мерапрыемстве пабываў Андрэй Трафімаў, гукарэжысёр раённага цэнтра культуры, кіраўнік вакальнай эстраднай студыі «Акцэнт». Хто б сумняваўся ў тым, што Андрэй вернецца з Сочы з незабыўнымі яркімі ўражаннямі, а таксама ўпэўненасцю ў тым, што яму вельмі пашанцавала.

«За тыдзень прайшло каля 800 мерапрыемстваў, – расказаў Андрэй. – Пабываць на ўсіх было проста нерэальна. Таму кожны выбіраў тое, што яму па душы. Я з задавальненнем наведваў ранішнія зарадкі з алімпійскімі чэмпіёнамі свету, канцэрты. Заслухваўся песнямі Паліны Гагарынай, Люсі Чабоцінай, Шамана (Яраслава Дронава), Мія Бойкі, Хабіба і іншых артыстаў. Для мяне, як для работніка культуры, было цікава паглядзець, як працуюць прафесійныя артысты на вялікай сцэне, як кантактуюць з публікай, якія “фішкі” ёсць у вопытных вядучых канцэртаў. Вельмі спадабалася галоўнае шэсце ў гарадскім пасёлку Сірыус, калі ўсе ішлі са сцягамі сваіх краін. Нас падтрымлівалі гучнымі воклічамі: “Бе-ла-русь!”. І не толькі расіяне, але і моладзь іншых краін. У такія хвіліны душу напаўняла гордасць, што я з Беларусі.

Дарэчы, шмат маладых людзей з іншых краін размаўляла на рускай мове, так што зносіны былі лёгкімі. Пазнаёміўся з хлопцамі і дзяўчатамі з Бразіліі, Ірана, Нідэрландаў, Карэі, В’етнама».

Андрэй Трафімаў расказаў пра галоўную плошчу фестывалю «Душа Расіі», дзе праходзілі многія мерапрыемствы, пра пазнавальную канферэнцыю тэлевядучай Вольгі Бузавай на тэму «Як ажыццявіць мару і паверыць у сябе», пра акцыю абмену Чабурашкамі.

Хлопцу вельмі спадабалася выступленне Уладзіміра Пуціна на закрыцці фестывалю, запомняцца прыгажосць Сочы, сусветнае караоке, горы «Роза Хутар» гарналыжнага курорту, цёплы прыём у Сочы, бездакорная работа валанцёраў.

Моладзь па традыцыі абменьвалася сувенірамі. Андрэй Трафімаў прывёз паштоўку з Карэі, значок і арыгінальную мазь «в’етнамская зорачка». «Фестываль – гэта мора эмоцый, дружба, абмен вопытам, – падсумаваў Андрэй Трафімаў. – Хацеў бы трапіць у Сочы яшчэ!».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *