Доска почёта Шумилинского района. Ольга Кадукова

Образование Общество

«Я ў дзіцячым садзе не працую,  я жыву ім» я жыву ім»

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Обальскага дзіцячага сада Вольга Уладзіміраўна Кадукова ідзе на работу, як на свята, ён стаў для яе не толькі месцам работы, а большай часткай жыцця. Пра такіх, як яна, гавораць «педагог з вялікай літары», прозвішчы такіх заносяць на раённую Дошку гонару.

Глыбоцкая дзяўчына з дзяцінства марыла стаць педагогам, але чамусьці пасля заканчэння школы пайшла вучыцца на страхавога агента. «З першых дзён работы зразумела, што гэта не маё, – расказвае жанчына. – Таму і паступіла ў Полацкі педагагічны каледж».

Сваю педагагічную дзейнасць Вольга Уладзіміраўна пачала ў 2003 годзе выхавальнікам у Лявонаўскім дзіцячым садзе. Менавіта тут яна пазнаёмілася з Наталляй Спірыдзенка, якая на той час працавала ў мясцовай школе. Гэта знаёмства стала пачаткам іх прафесійнага супрацоўніцтва.

У 2014 годзе Вольга Кадукова перайшла працаваць выхавальнікам у Обальскі дзіцячы сад, дзе загадчыцай была Наталля Спірыдзенка. Праз пару год яна стала намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці. Вялікую ўвагу намеснік удзяляе грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. У садку ёсць міні-музей «Беларуская хатка», традыцыйнымі сталі правядзенне святаў беларускага народнага календара, прычым у мерапрыемствах актыўна ўдзельнічаюць бацькі выхаванцаў.

Вольга Уладзіміраўна актыўна прэзентуе перадавы вопыт педагогаў Обальскага дзіцячага сада на раённых, абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях.

– Я ў дзіцячым садзе не працую, я жыву ім. Мая прафесія – гэта вялікая частка майго жыцця, яго сэнс, стан маёй душы, – кажа Вольга. – Яна адкрыла мне зусім новы і дзіўны свет – свет дзіцяці. Я кожны дзень не перастаю дзівіцца, наколькі ўсе дзеткі цікавыя і разумныя, як умеюць сваімі развагамі ці ўчынкамі паставіць задачу перада мной ці любым дарослым. Кожнае дзіця – таленавіты мастак і дапытлівы назіральнік. Яно востра рэагуе на хлусню і несправядлівасць, а калі любіць – то па-сапраўднаму, калі грубіяніць у адказ – шукай у сабе недахоп. І я шчаслівая, што мне выпала гэта ўсё бачыць, разумець і адчуваць!

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *