Прафесія міліцыянера – дастойны выбар
Многія выпускнікі школ ужо выбіраюць будучую прафесію. Прафесія міліцыянера – дастойны выбар.
Каб стаць афіцэрам міліцыі, трэба паступіць у адну з устаноў вышэйшай адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў: Акадэмію МУС ці Магілёўскі інстытут МУС. Абедзве вышэйшыя навучальныя ўстановы рыхтуюць спецыялістаў юрыдычнай адукацыі: акадэмія – па спецыяльнасцях “правазнаўства”, і “эканамічнае права”; інстытут – “прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці” і “прававое забеспячэнне адміністрацыйна-прававой дзейнасці”.
Умовы паступлення і навучання ў ВНУ аднолькавыя. Для ўдзелу ў конкурсным адборы абітурыентам трэба здаць тры ўступныя іспыты ў форме адзінага экзамену або цэнтралізаванага тэсціравання па рускай або беларуская мовах, замежнай мове, грамадазнаўстве, а таксама прайсці медкамісію.
Ёсць некалькі прычын паступаць у ВНУ МУС:
– бясплатнае атрыманне вышэйшай юрыдычнай адукацыі;
– бясплатнае забеспячэнне курсантаў жыллём, харчаваннем, абмундзіраваннем;
– мінімальная стыпендыя – каля 400 рублёў, выдатнікі атрымліваюць амаль у два разы больш;
– час навучання залічваецца ў выслугу, што ўплывае на памер зарплаты;
– гарантаванае працаўладкаванне;
– дзяржаўнае страхаванне;
– пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 48-гадовага ўзросту з улікам выслугі 20 і больш гадоў;
– бясплатнае медабслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя МУС як супрацоўнікаў, так і членаў іх сем’яў.
Для афармлення дакументаў на паступленне ва ўстановы МУС неабходна звяртацца ў групу кадраў РАУС (г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 1а; тэл. 5-51-87, 5-51-95).

