Член Совета Республики Глеб Лапицкий провел «прямую линию» и приём граждан

Власть

«Жывая сувязь паміж уладай і народам»

 Член Савета Рэспублікі Глеб Лапіцкі правёў асабісты прыём грамадзян і «прамую лінію».

На прыёме прысутнічаў член Маладзежнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Вольга Млявая.

У рамках асабістага прыёму грамадзян і «прамой лініі» грамадзяне звярталіся да сенатара з рознымі тэмамі – ад культуры і добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый да пытанняў грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства. Усе звароты былі ўзяты на асабісты кантроль Г. А. Лапіцкага.

«Асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя лініі» – найважнейшы інструмент, які забяспечвае жывую сувязь паміж уладай і народам. Мы імкнемся стварыць адкрыты дыялог і дапамагчы кожнаму, хто да нас звяртаецца, – падкрэсліў парламентарый. – Грамадзяне, якія звярнуліся, адзначылі, як важна мець доступ да падобных прыёмаў. Яны адчуваюць, што іх голас важны, і гэта надае ўпэўненасці, што іх праблемы не застануцца без увагі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *