Вопросы защиты прав детей рассмотрели на межведомственном семинаре в Шумилино

Закон Образование

Міжведамасны семінар. Прыярытэт – абароне правоў дзяцей

Пытанні работы па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх, сямейнага недабрабыту, правядзенне сацыяльных расследаванняў, работа саветаў прафілактыкі ўстаноў адукацыі былі разгледжаны на міжведамасным семінары кіраўнікоў і прадстаўнікоў устаноў адукацыі раёна з удзелам старшага пракурора аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкарыстаннем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Сяргея Кір’янава.

У семінары бралі ўдзел начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Юлія Уласевіч.

Сяргей Кір’янаў у пачатку размовы акрэсліў кола пытанняў:

– Не губляюць актуальнасці такія тэмы, як уцягванне непаўналетніх у незаконны абарот наркотыкаў, незаконны абарот сродкащ плацяжоў, хуліганства. Застаецца ў цэнтры ўвагі прафілактыка суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў. Захоўвае актуальнасць тэма розных відаў насілля супраць непаўналетніх.

Пракурор  акцэнтаваў увагу кіраўнікоў на недапушчальнасць фармалізму ў рабоце педагогаў, класных кіраўнікоў, псіхолагаў і сацыяльных педагогаў, адзначыўшы, што часта фармальны падыход да прафілактычнай работы губляе ўвесь яе сэнс, робіць яе неэфектыўнай. “У прыярытэце заўжды павінна быць абарона правоў дзяцей”, – падкрэсліў Сяргей Кір’янаў.

У ходзе размовы прадстаўнік абласной пракуратуры закрануў пытанні работы саветаў прафілактыкі ўстаноў адукацыі, нагадаў пра асаблівасці правядзення сацыяльнага расследавання, прыцягнення да яго іншых суб’ектаў прафілактыкі. На шматлікіх прыкладах з практыкі былі разгледжаны розныя жыццёвыя сітуацыі і дзеянні работнікаў устаноў адукацыі ў кожным выпадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пракурор звярнуў увагу на неабходнасць маніторынгу бацькамі і педагогамі сацыяльных сетак дзяцей і падлеткаў у Інтэрнэце, што дазваляе даведацца пра паводзіны і настрой непаўналетніх, прадухіліць негатыўнае развіццё сітуацыі ў кожным асобным выпадку.

Таксама работнік пракуратуры акцэнтаваў увагу на такія пытанні, як бяспека дзяцей у час летняга адпачынку, у тым ліку і ў аздараўленчых лагерах, харчаванне дзяцей. Асобна Сяргей Кір’янаў падкрэсліў неабходнасць прыцягнення спецыялістаў пры правядзенні тэхнічнага абследавання будынкаў устаноў адукацыі.

У ходзе семінара былі дадзены адказы на пытанні ўдзельнікаў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *