Кожнаму сельгаспрадпрыемству – па танометру
Шумілінская раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК сумесна з пярвічкамі сельгаспрадпрыемстваў закупіла для кожнай гаспадаркі па танометру.
«Прафсаюз клапоціцца не толькі пра ўмовы працы людзей, але і пра іх здароўе, – адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. – Танометры будуць знаходзіцца ў мехмайстэрнях, і кожны жадаючы перад пачаткам рабочага дня можа памераць ціск. Па правілах карыстання прыборамі праведзены майстар-клас».
Уручаючы танометры, Вольга Іванаўна расказала пра важнасць захавання тэхнікі бяспекі падчас жніва, якое хутка стартуе на палетках сельгасарганізацый, раздала метадычныя матэрыялы па ахове працы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

