В ОАО «Приозёрный мир» уборочную начали на новых комбайнах

Новости Сельское хозяйство

Жніво – на новых камбайнах

У ААТ «Прыазёрны мір» уборачную пачалі на новых камбайнах. Адзін з іх гаспадарка набыла ў мінулым годзе, другі – сёлета.

Уборачная ў сельгаспрадпрыемстве стартавала з азімага рапсу, якога засеяна 200 гектараў. Работы вядуцца каля Непарот, тут рапс высокі, чысты. «Убіраць такі – адна любата, – заўважыў камбайнер Віталь Антонаў. – Працую на ўборачнай трэці дзень. Тэхніка ідзе добра. А інакш і быць не можа – камбайн новы, сельгаспрадпрыемства набыло яго ў мінулым годзе. За дзень намалочваю да 20 тон рапсавага зерня». У Віталя Антонава ўборачная сёлета юбілейная, трыццатая ў працоўным жыцці. І ідзе яна з асаблівым настроем – ёсць што ўбіраць.

16 ліпеня на ўборачную выехаў Генадзь Леановіч. Многа гадоў ён працаваў на кормаўборачным камбайне, два апошнія шчыруе на зернеўборачным. Кажа, што вельмі задаволены “магутным напарнікам” – новенькім КЗСам, які месяц таму прыгналі ў гаспадарку. «Тэхніка проста клас, – кажа Генадзь Інакенцьевіч. – Сучасная, шматфункцыянальная, з магутнасцю рухавіка ў 330 конскіх сіл, з камп’ютарам. Вузлы і агрэгаты змазваюцца самастойна, што значВіталь Антонаў і Генадзь Леановіч на аблягчае работу».

Механізатары кажуць, што рапс патрабуе ўвагі. Ведаюць, пра што гавораць: калі пратэрмінуеш з уборкай, то стручкі трэснуць і зерне абсыплецца. Таму ў рабоце важныя і якасць, і аператыўнасць, і тэхніка бяспекі. Пра важнасць яе захавання расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, якая ўручыла механізатарам памяткі па ахове працы.

На раніцу 17 ліпеня ў ААТ «Прыазёрны мір» убралі 40 гектараў рапсу. За тыдзень пры спрыяльных умовах павінны справіцца. Наперадзе – уборка яравых зерневых і зернебабовых, якіх засеяна ў гаспадарцы паўтары тысячы гектараў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *