Куда поступили выпускники школ Шумилинского района. Составили ТОП вузов и специальностей

Главное Молодёжь Новости Образование

Самая папулярная ВНУ – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

Сёлета сярэднія школы ў раёне закончыла 88 выпускнікоў. Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Дарафеева, 61 выпускнік паступіў у ВНУ, з іх на бюджэтную форму – 54, на платную – 7.

Самым папулярным у шумілінскіх абітурыентаў стаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, тут на першы курс прыйдуць 15 шумілінцаў. У Полацкім дзяржаўным універсітэце будуць вучыцца сямёра. Па 5 чалавек папоўнілі рады студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Шумілінская моладзь выбрала самы шырокі спектр спецыяльнасцей (юрысты, журналісты, эколагі, урачы), сярод рэдкіх спецыяльнасцей – музычна-інструментальнае мастацтва (фартэпіяна) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і прыкладная фізіка ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце. 19 выпускнікоў будуць вучыцца па мэтавых накіраваннях.

Стопрацэнтны вынік паступлення ў ВНУ ў Кардонскай СШ: двое выпускнікоў паступілі ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, двое – у Віцебскую ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, па аднаму – у Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Нашы выпускнікі паказалі неблагія веды і сталі студэнтамі ВНУ, – падсумоўвае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Сёння радуе вынік інжынернага і педагагічнага класаў СШ № 1 г. п. Шуміліна. Практычна ўсе яны прадоўжаць навучанне на ўзроўні вышэйшай адукацыі па выбраным са школьнай лавы профілі, што сведчыць пра эфектыўную прафарыентацыйную работу калектыву школы.

Павялічылася колькасць выпускнікоў, якія паступілі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на педагагічныя спецыяльнасці. Сёлета выпускнікі таксама выкарыстоўвалі іншыя магчымасці, якія дае дзяржава для навучання на бюджэтнай аснове ў ВНУ: перамогі ва  ўніверсітэцкіх алімпіядах, класы прафесійнай накіраванасці, медалі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *