Школа без тэлефонаў, рост пенсій, карэкціроўка правілаў дарожнага руху. Якія змены чакаюць беларусаў у верасні?
Рост пенсій. З 1 верасня ў Беларусі пералічаць пенсіі па ўзросце. Для беларусаў, якія выйшлі на заслужаны адпачынак, прыбаўка складзе да 5%.
Паводле папярэдніх падлікаў Мінпрацы, сярэдняя пенсія ў краіне ў верасні – 980 рублёў.
Паднімецца базавая стаўка. Памер базавай стаўкі з 1 верасня вырасце да 273 рублёў – прыбаўка складзе 3 рублі, ці крыху больш за 1%. Па дадзеных Мінпрацы, павышэнне базавай стаўкі закране фінансавыя інтарэсы больш за 800 тыс. работнікаў арганізацый бюджэтнай сферы.
Карэкціроўка ПДР для самакатаў і мапедаў. З першых дзён восені пачнуць дзейнічаць скарэкціраваныя правілы дарожнага руху. Веласіпедыстам і самакатчыкам прыйдзецца спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі.
Уводзяцца хуткасныя абмежаванні для ўладальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці: ездзіць на электрасамакатах, сегвеях па веладарожцы можна будзе з хуткасцю не больш за 25 км/гадз, па тратуары – не больш за 10 км/гадз. Уладальнікам электратранспарту, які адносіцца да мапедаў і матацыклаў, трэба будзе рэгістраваць свае прылады ў ДАІ. Да таго ж зімой цяпер забаронена выкарыстоўваць пазасезонныя шыны з маркіроўкай «All seasons».
Дазволяць таніраваць вокны аўтамабіляў. Змены ў ПДР дазволяць з 1 верасня ўсталёўваць шторкі на бакавыя і заднія вокны аўтобусаў, а таксама манціраваць жалюзі і таніраваць бакавыя і заднія шыбы легкавых аўто. Але пры гэтым важна выканаць галоўную ўмову – святлопрапусканне ветравога шкла і шкла пярэдняй агляднасці павінна быць не менш 70%.
Падаражэе праезд па платных дарогах. З 1 верасня пачнуць дзейнічаць новыя тарыфы на выкарыстанне платных аўтамабільных дарог. Асноўныя змены закрануць грузавыя аўтамабілі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т.
Смартфоны ў школе забароняць. У новым навучальным годзе школьнікі і навучэнцы каледжаў не змогуць карыстацца гаджэтамі падчас адукацыйнага працэсу. Вучняў абавязалі здаваць мабільныя тэлефоны да пачатку ўрокаў. Гаджэты будуць захоўвацца ў спецыяльна адведзеных месцах, работнікі школы забяспечаць іх захаванасць. У выпадку неабходнасці аператыўных зносін з бацькамі будзе выкарыстоўвацца школьная сувязь — праз дзяжурнага адміністратара ці класнага кіраўніка. Выключэнне зробяць для дзяцей, якім па медпаказаннях неабходны гаджэт, да прыкладу, для вымярэння ўзроўню цукру ў крыві.
Абмяжуюць экспарт яблыкаў. Такаямерапачнедзейнічацьз1 верасня, каб забяспечыць унутраны рынак яблыкамі ў міжсезонне.Яна часовая — уводзіццаўсягона шэсцьмесяцаў. Экспартавацьяблыкіза мяжу можна будзе толькі па разавых ліцэнзіях.Выдавацьіх будзе Міністэрстваантыманапольнагарэгуляванняі гандлю па ўзгадненні з Мінгарвыканкамам і аблвыканкамамі.
У лес — за журавінамі. Мясцовыя органы ўлады вызначыліся з тэрмінамі збору дзікай ягады. Так, першымі за журавінамі ў лес могуць адпраўляцца жыхары Брэсцкай і Гомельскай абласцей – старт сезона прызначаны на 6 верасня. Збіраць дары прыроды ў Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях дазволена з 8 верасня. На наступны дзень, 9 верасня, на «паляванне» па журавіны маюць права хадзіць жыхары Віцебскай вобласці. За парушэнне тэрміну збору прадугледжаны штраф для фізічных асоб – да 20 БВ (840 руб.).

