Пабудуем Нацыянальны гістарычны музей разам!
У Мінску рэалізуецца праект па будаўніцтве новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Аб’ект стане адной з візітных картак краіны. Паўдзельнічаць у яго стварэнні зможа кожны. Міністэрства культуры Беларусі абвясціла пра адкрыццё дабрачыннага рахунку.
Нагадаем, што згодна з архітэктурнай канцэпцыяй будынак музея будзе паўтараць абрысы карты Беларусі, а на яго галоўным фасадзе з’явяцца шэсць барэльефаў, якія адлюстроўваюць асноўныя падзеі ў гісторыі краіны. Для размяшчэння экспазіцыі плануецца стварыць дванаццаць выставачных залаў, дзе будзе адлюстравана ўся гісторыя беларускага народа ад старажытных часоў да сучаснасці.
Акрамя традыцыйных падыходаў у музеі будуць актыўна прымяняцца сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі, якія дазволяць паўнавартасна пагрузіцца ў мінулыя эпохі. Таму музей будзе цікавы наведвальнікам усіх узростаў.На будаўніцтва музея і стварэння экспазіцыі адкрыты дабрачынны рахунак.
ДУ «Дырэкцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, які будуецца».
Банкаўскія рэквізіты для залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак:
УНП 193865123 ОКПО 510004505000 ААТ «ААБ Беларусбанк» БІК AKBBBY2X BY16 AKBB3642 9000 0005 5000 0000 – дабрачынны рахунак.
Шлях для пералічэння сродкаў у сістэме «Разлік» (АРІП): АРІП / дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні/патрыятычныя праекты / Дыр. Нац. гіст. музея РБ

