Кірмаш мэтавай падрыхтоўкіі для будучых інжынераў
У СШ N1 г. п. Шуміліна прайшло раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства «Я выбіраю прафесію»
Мерапрыемства арганізаваў аддзел па адукацыі райвыканкама для вучняў інжынерных класаў (груп) СШ N1 г.п. Шуміліна і Кардонскай СШ, а таксама старшакласнікаў, якія плануюць выбраць прафесіі тэхнічнага накірунку
Прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі прэзентавалі свае навучальныя ўстановы.
Прадстаўнікі Раёна электрычных сетак, Раёна газазабеспячэння, раённага вытворча-збытавога ўчастка «Энергазбыт» і Следчага ізалятара N2 г. Віцебска прапанавалі выпускнікам заключыць мэтавыя дагаворы на далейшае навучанне.






