В хозяйствах Шумилинского района приступили к вывозу органических удобрений на поля

Сельское хозяйство

Арганіку – пад будучы ўраджай

Палеткі засыпала снегам, работы па ўздыме зябліва прыпынены, таму ў сельгаспрадпрыемствах актывізавалі вываз арганічных угнаенняў на палеткі.

Вывазка арганікі – карысная работа па некалькіх прычынах: з аднаго боку, паляпшаецца ўрадлівасць глебы і яе структура, з другога – наводзіцца парадак на фермах і прылягаючых тэрыторыях. Многа работы праведзена ў КУСГП “Ульскі”. Прадпрыемства вывезла на палеткі паўтары тысячы тон гною і знаходзіцца ў лідарах раённай зводкі.

На гэтым тыдні работы вяліся каля фермы Баёўка. На “Амкадоры” працаваў Віталь Каропа. «Вывозім арганіку на палеткі, што знаходзяцца каля вёскі Ільінцы, – расказалі механізатары Васіль Аглушэвіч і Сяргей Агафонаў. – Дагэтуль поўнасцю ачысцілі ад гною фермы Кардон, Брыцікі, Зямцы. Робім за дзень да паўтара дзясятка рэйсаў. Адразу раскідваем арганіку па снезе, каб яна разам з вадой “пайшла” ў зямлю, актывізаваліся карысныя для глебы мікраарганізмы. Хочацца спадзявацца, што глеба аддзячыць ураджаем». Загадчык фермы Баёўка Аляксандр Масько пахваліў механізатараў за спрытнасць – працуюць хутка і зладжана.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *