Девятиклассники Никитихинской СШ вступили в БРСМ

Молодёжь

Новы этап жыцця

11 снежня стала знакавым днём для 9 дзевяцікласнікаў Мікіціхінскай СШ імя Героя Савецкага Саюза М. А. Ласкунова: іх ва ўрачыстай атмасферы прынялі ў рады самай масавай маладзёжнай арганізацыі – грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Членскія білеты і значкі БРСМ уручыла маладым людзям першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Ратнікава.

– Вітаю вас з новым этапам вашага жыцця, – адзначыла Вікторыя. – У БРСМ тысячы падлеткаў і маладых людзей праходзяць школу грамадзянскага станаўлення, далучаюцца да грамадскага. Наперадзе ў нас багата розных спраў на карысць нашай Беларусі.

А перад гэтым маладыя людзі развіталіся з піянерскім жыццём. Дзевяцікласнікі праспявалі гімн піянераў Беларусі, у апошні раз адказалі на піянерскі дэвіз, аддалі піянерскі салют і развіталіся з чырвона-зялёным піянерскім гальштукам, перадаўшы яго старшыні раённага Савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Тамары Мураўёвай. Тамара Мікалаеўна падзякавала рабятам за актыўны ўдзел у рабоце раённай піянерскай арганізацыі і пажадала плённай работы ў БРСМ.

Аляксандр ШЭДЗЬКО

Вікторыя Ратнікава ўручае членскі білет БРСМ Даніілу Сокалаву



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *