Кто поедет на Президентскую ёлку из Шумилинского района?

Молодёжь Новости Образование

Фото носит иллюстративный характер

Дзіцячыя поспехі – білет у казачнае свята

Трое юных шумілінцаў атрымалі запрашэнні на галоўную ёлку краіны – Рэспубліканскую дабрачынную ёлку з удзелам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі!

Свята адбудзецца 28-29 снежня ў Мінскім Палацы Рэспублікі. Дзіцячыя поспехі сталі білетам у казачнае свята. З задавальненнем знаёмім з зорачкамі, якія прадставяць наш раён у сталіцы.

Анастасія СТАЛЯРОВА, вучаніца 6 класа Мішневіцкай БШ, якая вызначылася навуковымі дасягненнямі. У яе калекцыі – першае месца на абласным конкурсе даследчых работ «Я спасцігаю свет» і перамога на ХХІ раённай канферэнцыі. А яшчэ яна прызёр раённых спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер».

Марыя СЕРАФІМОВІЧ, вучаніца 7 класа Обальскай СШ, якая стала пераможцай Міжнароднага музычнага конкурсу «Вясенняя фантазія», абласнога конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка», раённых этапаў «ТэхнаЁлка», «Вялікодная мазаіка». Яе сачыненне «Што такое адзінства?» атрымала дыплом ІІ ступені ў вобласці.

Максім КАНСТАНЦІНАЎ, вучань 9 класа Башнёўскай БШ, які скарыў раённы шахматны алімп. Таксама на яго рахунку трэція месцы ў лёгкай атлетыцы, у раённых конкурсах «Энергамарафон» і «Мы – шумілінцы».

22 снежня 25 лепшых вучняў раёна – прадстаўнікі ўсіх школ – адправяцца на абласную ёлку ў Віцебск. Іх чакае сустрэча кіраўніком вобласці Аляксандрам Субоціным.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *