В Шумилинском районе с 3 по 10 января 2026 года проходит специальное профилактическое мероприятие «Тонкий лёд!»

Безопасность Главное Здоровье Новости Происшествия

З 3 па 10 студзеня ў Шумілінскім раёне праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд», накіраванае на папярэджанне гібелі людзей на водных акваторыях у зімовы перыяд. У гэты перыяд ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі ТВВОД і супрацоўнікамі РАУС праводзяць прафілактычныя рэйды па вадаёмах.

 

НАГАДВАЕМ БЯСПЕЧНЫЯ ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН:

✅Аматарам зімовай рыбалкі варта памятаць, што выхад на лёд дазволены пры ўмове, што яго таўшчыня не менш 7 сантыметраў;

✅апранаць ратавальную камізэльку трэба абавязкова!

✅заклікаем бацькоў правесці гутаркі з дзецьмі пра небяспеку тонкага лёду і  каштоўнасць здароўя і жыцця.

  Беражыце сябе і сваіх блізкіх, выконваючы правілы бяспекі на лёдзе!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *