Служба 102. Неделя в цифрах и фактах

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Павел Трафімаў.

За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 44 заявы і паведамленні грамадзян.

Выяўлена 12 адміністрацыйных правапарушэнняў (па тры – за дамашняе насілле і незахаванне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, па два – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах і нявыхад абавязаных асоб на работу).

Зарэгістраваны 3 ДТЗ (без пацярпелых, у двух выпадках віноўнікі і пацярпелыя сутыкненняў разышліся па еўрапратаколах).

Праведзена адпрацоўка 24 асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках за правапарушэнне ў быце і за злоўжыванне спіртнымі напіткамі.

Труп у Мікіцісе

17 студзеня ў міліцыю патэлефанаваў жыхар аг. Мікіціха і расказаў, што падчас выгулу сабакі каля чыгункі, на могілках, знайшоў труп мужчыны. Супрацоўнікі РАУС выехалі на месца здарэння і ўбачылі скалелы труп мужчыны, твар якога быў аб’едзены жывёламі. Прызначана генетычная экспертыза. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Разварот

15 студзеня жыхар Верхнядзвінскага раёна, кіруючы «Сітраенам» на аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры развароце не ўступіў дарогу аўтамабілю «Лада-Ларгус», які рухаўся ў спадарожным накірунку. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся. Абодвум транспартным сродкам патрабуецца рамонт. На віноўніка ДТЗ складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф ад 5 да 20 БВ з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на два гады або без пазбаўлення.

Футра

Жыхарка райцэнтра, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці да трох гадоў, захацела купіць футра. Звярнулася ў інтэрнэт-магазін у Інстаграм, бо знайшла там тавар па прымальнай цане – за 620 рублёў. Зрабіла папярэднюю аплату і чакала, калі дашлюць пакупку. Праз некаторы час ад прадстаўнікоў «інтэрнэт-магазіна» прыйшло паведамленне: «Футра можаш не чакаць», а інтэрнэт-пляцоўка была заблакіравана. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, махлярам пагражае абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *