На сессии районного Совета депутатов утверждена Программа социально-экономического развития Шумилинского района на 2026-2030 годы

Власть Главное Новости Общество

Стратэгічныя мэты, канкрэтныя параметры. Дэпутаты зацвердзілі праграму развіцця да 2030 года

Зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна на 2026-2030 гады стала ключавым пытаннем 24-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 29га склікання, якую правёў 18 лютага старшыня райсавета Руслан Матвейчук. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч.

Змест праграмы агучыў дэпутатам намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Саппо. Ён адзначыў, што мінулая пяцігодка (2021-2025 гады) дазволіла дасягнуць галоўнай мэты – забяспечыць сацыяльную стабільнасць у грамадстве. І гэта стала трывалым падмуркам для далейшага развіцця.

Новая праграма арыентавана на канкрэтныя і адчувальныя для людзей вынікі. У прыярытэце – стварэнне камфортных умоў для жыцця і працы.

Адным з галоўных напрамкаў вызначана будаўніцтва арэнднага жылля, каб падтрымаць моладзь, стымуляваць нараджальнасць і прыцягнуць у рэгіён неабходныя працоўныя рэсурсы. Мэтавы індыкатар тут – увод у эксплуатацыю 4500 квадратных метраў арэнднага жылля, плануецца будаўніцтва трох шматкватэрных жылых дамоў. Не менш важным напрамкам стане прывядзенне ў парадак дарожнай сеткі: за пяцігодку запланавана адрамантаваць і рэканструяваць каля 200 кіламетраў дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння з прымяненнем сучасных стандартаў якасці і бяспекі.

Акрамя таго, улады маюць намер сур’ёзна заняцца раскрыццём турыстычнага патэнцыялу раёна. Ставіцца задача павысіць якасць і даступнасць турыстычных паслуг, каб выйсці на ўнутраны і міжнародны рынак, а тэмп росту экспарту турыстычных паслуг павінен павялічыцца ў 2 разы.

Эканамічны блок праграмы прадугледжвае актыўнае развіццё лічбавізацыі і тэхналогій: чакаецца рэалізацыя інвестыцыйных і інавацыйных праектаў па стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей, а таксама пераход дзяржаўных паслуг у зручны анлайн-фармат.

Агульны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал, якія плануецца прыцягнуць за пяць гадоў, складзе 612,5 мільёна рублёў.

Галоўныя арыенціры развіцця, закладзеныя ў праграме, вымераны лічбамі. Так, тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал за 2026-2030 гады павінен скласці не менш за 120%, а рост рэальнай заработнай платы – не менш за 136,1%.

Такім чынам, прыняты дакумент вызначае не толькі стратэгічныя мэты, але і канкрэтныя параметры, па якіх жыхары раёна змогуць ацаніць эфектыў насць работы ў бягучай пяцігодцы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *