Участница республиканского форума «Женщина и будущее села» Людмила Боровкова делится своими впечатлениями

2026 - Год белорусской женщины Здоровье Общество

«Сапраўдны падарунак да жаночага свята»

У Мінску 3 сакавіка адбыўся маштабны форум «Жанчына і будучае вёскі», дзе сустрэліся прадстаўніцы ўсіх раёнаў Беларусі, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё беларускай вёскі. На святочнае мерапрыемства, арганізаванае Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублік Беларусь, былі запрошаны прадстаўніцы розных прафесій: настаўнікі, медыкі, дзеячы культуры, старшыні сельвыканкамаў, работнікі АПК і інш. Шумілінскі раён дэлегаваў у сталіцу зубнога фельчара Мікіціхінскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Людмілу БАРАЎКОВУ, якая вярнулася з форума з мноствам уражанняў і эмоцый.

«Проста шчаслівая, што пабывала на форуме такога высокага ўзроўню, – падзялілася Людміла Рыгораўна. – Такая паездка была сапраўдным падарункам да жаночага свята. Нас прынялі як самых высокіх гасцей: падарылі кветкі, арганізавалі экскурсію ў Палац Незалежнасці, ад якога мы ў захапленні. Уразіла выстава «Пяшчота зямлі беларускай у жаночых далонях».Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмену думкамі, шчырых слоў і падзякі ад імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі тым, хто працуе ў сельскай мясцовасці і робіць жыццё ў вёсцы лепшым. Адным словам, усё было шыкоўна, на вышыні. Дзякуй арганізатарам форуму».

Делегация Витебской области в Палате представителей Национального собрания Республики Беларусь.

«У Рыгораўны лёгкая рука».

Працоўны ўклад Людмілы Бараўковай, як і ўсіх жанчын, што прысутнічалі на рэспубліканскім форуме, у жыццё сельскіх населеных пунктаў неацэнны. Людміла Рыгораўна больш за трыццаць гадоў лечыць вяскоўцам зубы. У вёсках, якія знаходзяцца ў зоне яе абслугоўвання, зарэгістравана больш за 1200 чалавек, у тым ліку 170 дзяцей. Бывае, што за дзень прымае па 12-15 пацыентаў. Да кожнага з іх, хто баіцца зубнога крэсла, фельчар знаходзіць словы падтрымкі. У мінулым годзе ў Мікіціхінскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ўстанавілі новую стаматалагічную ўстаноўку, працаваць з якой стала зручней і лепш. Ды і ўвогуле, як кажуць вясковыя жыхары, «у Рыгораўны лёгкая рука» – яна заўсёды ўпэўнена ў сваіх сілах, толькі ў выключных выпадках адпраўляе пацыентаў у цэнтральную раённую бальніцу.

Людміла Бараўкова мае шмат падзяк і ўзнагарод за сумленную працу. Адна з самых важкіх – Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя, якую ёй да добрасумленную працу ўручылі ў 2022 годзе. Да таго ж, яна любячая і клапатлівая жонка, маці, бабуля. Разам з мужам выхавалі дваіх дзяцей, маюць трое унукаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *