Сіла, талент і сэрца

У Шуміліне назвалі лепшых жанчын года
6 сакавіка ў Шуміліне ўшанавалі жанчын раёна – лаўрэатаў конкурсу «Жанчына года». Гэта тыя, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе дасягнулі значных поспехаў у розных сферах і зрабілі гонар нашаму краю.
Урачыстая цырымонія прайшла ў Шумілінскім РЦК і сабрала шмат гасцей.
Сёлета для Беларусі і беларусаў гэты конкурс набывае асаблівае гучанне. 2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны. Гэта не проста прыгожая назва, а прызнанне вялікай ролі жанчыны ў гісторыі краіны, у яе развіцці, у захаванні культурных традыцый і чалавечай цеплыні. Менавіта з такой ідэяй і быў арганізаваны конкурс «Жанчына года», які праводзілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі. Спонсарам выступіла раённае аддзяленне партыі «Белая Русь» (старшыня – Вольга Галынчык).
Перад уручэннем узнагарод старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч павіншаваў жанчын са святам 8 Сакавіка. Ён адзначыў, што кожная з прысутных мае свае дасягненні, сваю гісторыю і падставы для гонару – у сям’і, прафесіі, грамадскай дзейнасці.
«Атрымлівайце асалоду ад жыцця, апранайце самыя прыгожыя ўборы, нясіце ў свет свой настрой і будзьце шчаслівымі», – звярнуўся ён да жанчын.
Пасля віншаванняў на сцэну запрасілі лаўрэатаў конкурсу. У намінацыі «Паспяховы кіраўнік» пераможцай прызнана Алена Карпушэнка, галоўны рэдактар газеты «Герой працы», «Гаспадыня вёскі» – Валянціна Сініцкая з вёскі Макракі Мікалаеўскага сельсавета, «Сэрца аддаю людзям» – Зінаіда Сопат, старэйшына аграгарадка Слабада, «Не старэюць душой ветэраны» – Ніна Маскалькова, кіраўнік гуртка ТЦСАН Шумілінскага раёна, «Віват, моладзь!» – Кацярына Старавойтава, інжынер-лесапатолаг Шумілінскага лясгаса, «Матчына слава» – Іна Лейчанка, выхавальнік групы падоўжанага дня СШ № 1 г. п. Шуміліна, «Актыўная грамадзянская пазіцыя» – Юлія Сямёнава, настаўнік замежнай мовы Обальскай СШ, «Духоўнасць і культура» – Вольга Загвоздава, майстар Шумілінскага дома рамёстваў.
Імёны гэтых жанчын будуць занесены ў летапіс раёна – як прыклад прафесіяналізму, адданасці і сапраўднай чалавечнасці.
На працягу года – Года беларускай жанчыны – раённая газета раскажа пра кожную з іх.
Ад гарадской драмы да лірычнай камедыі, у кожнай гісторыі – свой саўндтрэк
Пасля цырымоніі ўзнагароджання ў РЦК адбыўся святочны канцэрт «Жаночы дзень: версія-2026», які перанёс усіх і іншыя. Музычны падарунак усім жанчынам зрабілі дзеці – вакаліу чароўны свет кіно. Такога ў Шуміліне яшчэ не бачылі! Ідэя нарадзілася 10 гадоў, а сёлета аўтары – Святлана Дземідзенка і Таццяна Багданава – увасобілі яе ў рэальнасць. «Увага! Камера! Матор!» – і на нашых вачах на сцэне разгарнуліся неверагодныя падзеі. Выканаўцы ў гэты вечар пераўзышлі самі сябе, бо ім давялося не толькі спяваць знаёмыя ўсім песні, але і цудоўна іграць ролі яркіх герояў з савецкага кіно. А вясёлы мантаж з культавых кадраў, якія мільгалі на экране падчас музычных нумароў, дапамог перадаць атмасферу і энергетыку любімых фільмаў.
Так, яркімі вобразамі запомніліся гледачу Ірына Галубоўская ў ролі Мэры Попінс, Андрэй Крыўцоў у ролі Міхаіла Баярскага і песняй «Ланфрэн Ланфра». «Стары клён» выканала Святлана Марціненкава, пад незабыўныя кадры з кінафільма «Міміно» Аляксей Гарэленкаў праспяваў «Чыта-гврыта», акцёрскай гульнёй парадаваў іх дуэт з Аляксеем Цімафеевым, «Песеньку аб добрым настроі» і сваю чароўную ўсмешку падарыла Таццяна Пясецкая, Таццяна Багданава падняла залу песняй «Дзясяты наш дэсантны батальён», Юлія Якуценка расчуліла жанчын «Дзявочай песня». Яркім дуэтам вечара стаў Андрэй Трафімаў у пары з Алінай Вяеўнік сты ўзорнай студыі «Асарці». Без танцавальных падарункаў не пакінулі нас калектывы «Шарм» і «Праект». Адкрыццём вечара стаў вядучы – галантны і абаяльны адзінаццацікласнік СШ № 1 Цімафей Судзько.
Бліскучым фіналам канцэрта выступіла песня «Беражыце жанчын», якая вельмі актуальна прагучала не толькі напярэдадні 8 Сакавіка, але стала актуальным пажаданнем на ўвесь Год беларускай жанчыны.
І гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы! Здзівілі ў гэты дзень гасцей свята і шумілінскія майстры, работнікі культуры. Новая выстава-фотазона «Жанчына – таямніца нябёсаў», якая разгарнулася ў фае РЦК, стала аб’ектам прыцягальных поглядаў і яркіх эмоцый. Варта адзначыць, што самай папулярнай фотазонай у жанчын, якія прыйшлі на канцэрт, стала мястэчка ў далікатна-ружовых танах, дзе размясцілася трумо з люстэркам і жаночай касметыкай.
«Мы захацелі паказаць шматграннасць жанчыны, кожная лакацыя павінна была стаць кутком, дзе жанчына адчула б сябе ў сваёй стыхіі. Камусьці добра на дачы, дзе шмат сонца і чыстага паветра, калі ласка, мы зрабілі такое месца, хтосьці любіць рукадзелле – для гэтага была створана зона творчасці і захапленняў, для чытання кнігі ці прыемнай сустрэчы з сяброўкай за кубачкам гарбаты таксама з’явіўся свой куток на выставе», – падзялілася ідэяй стварэння майстар Дома рамёстваў Вольга Загвоздава.
Прывабілі гасцей таксама інтэрактыўная выстава «Высокае званне «Жанчына» Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе былі прадстаўлены ўсе лаўрэаты ганаровага звання «Жанчына года Шуміліншчыны» за ўсю гісторыю існавання конкурсу, а таксама выстава «Гераіня свайго рамана» раённай бібліятэкі.
Дар’я ЧАПУРНОВА.









