Подсев многолетних трав ведут в хозяйствах Шумилинского района

Сельское хозяйство

Важна сэканоміць час у прыпар

У сакавіку, калі на палетках яшчэ ляжыць снег, а днём плюсавая тэмпература – самы час прыступаць да падсеву шматгадовых траў.

Першымі ў раёне пачалі падсяванне механізатары КУСГП «Ульскі».

«Усяго пад азімы клін плануем засеяць 300 гектараў шматгадовых траў, ужо гатова амаль трэцяя частка запланаванага, – расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Касцюкоў. – Падсеялі канюшыну, сумесь цімафееўкі з аўсяніцай чырвонай па азімых на палетках у Лявонаве. Гэтыя ўчасткі мяркуем пакінуць на насенне – каб не траціць грошы на яго пакупку. На сяўбе задзейнічаны наш перадавы механізатар Аляксандр Кляцкоў».

Падсяваюць травы і ў суседняй гаспадарцы – СУП «Лаўжанскае». У дапамогу – манеўраны агрэгат на пнеўматычным хаду «Раса», на якім працуе Кірыл Калдуноў. Ён ужо падсеяў палеткі канюшынай і цімафееўкай ва ўрочышчах Доўгая Ніва, Скавародзіна, Пушчавыя, Цаўі. На яго рахунку –

больш за трыста гектараў. Цяпер пераехаў ва ўрочышча Басейн. Тут нізкія мясціны, але гэта не страшна для «Расы», у якой колы шырокія. Падвозіць насенне люцэрна-сенакоснай сумесі калега Пётр Палаўкоў. Разам засыпаюць у пасяўны кантэйнер. На рахунку Кірыла Калдунова – каля 70 гектараў падсеяных палеткаў за дзень.

Кампетэнтны каментарый
– Сёлета ў раёне плануем падсеяць 4300 гектараў шматгадовых траў, – расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. – Палова з іх – па азімых зерневых, астатняе – па яравых. Тэхналогія апраўданая і правераная часам. Насенне сыплецца на снег, веснавыя праталіны. Зямля ўвільготненая, таму

зярняты, сагрэтыя прамянямі вясенняга сонца, хутка ўзыдуць. Вядзецца сяўба ў КУСГП «Ульскі» і СУП «Лаўжанскае», на днях прыступяць астатнія гаспадаркі. Падсяваем не толькі канюшыну, але і сумесь траў. У некаторых сельгаспрадпрыемствах ёсць уласнае насенне, іншыя яго закуплялі. Работы набіраюць тэмпы. Важна сэканоміць час у прыпар, і гэту магчымасць нельга ўпускаць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *