Поддержим шумилинских артистов на «Славянском базаре в Витебске»!

Культура Новости Общество Славянский базар

Шумілінцы гатовы «запаліць» на сцэнах фестывальнай сталіцы

Стартаваў доўгачаканы, яркі і незабыўны тыдзень Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску‑2026». Горад над Дзвіной ужо бурліць творчай энергіяй, і мы рады паведаміць: артысты Шумілінскага раёна гатовыя скараць святочныя пляцоўкі і дарыць сваё майстэрства тысячам гледачоў!

Нашы творчыя землякі вязуць у фестывальную сталіцу свае лепшыя і самыя каларытныя нумары. Каб вы сапраўды не прапусцілі гэтыя моманты і змаглі падтрымаць сваіх, мы «здаём» вам усе яўкі і паролі! Знаёмцеся і захоўвайце лакацыі, дзе можна будзе ўбачыць, пачуць і атрымаць асалоду ад творчасці любімых шумілінскіх артыстаў.

16 ліпеня на плошчы Перамогі з 12.00 да 17.00 будзе праходзіць VII фестываль-конкурс барабаншчыц і мажарэтак у рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У мерапрыемстве пры муць удзел 33 калектывы з Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Шумілінскі раён прадставіць узорны ансамбль «Экспрэсія» Шумілінскай ДШМ.

18 ліпеня з 10.00 да 20.00 на плошчы Свабоды (парк каля фантана) адбудзецца прэзентацыя брэндавай пляцоўкі «Запаветны напеў« Шумілінскага раёна ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Прадстаўнікамі стануць Казьянскі заказнік, інфармацыйна-турыстычны цэнтр, народны калектыў «Абалянка» і Дом рамёстваў.

У гэты ж дзень з 13.00 да 16.30 на пляцоўцы перад сцэнай на плошчы Свабоды Дар’я Сцяпанава з АндрэемТрафімавым з Шуміліна і Жанна Кадукова з Уладзімірам Мульковым з Обалі возьмуць удзел у XIII турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам!».

19 ліпеня ў 13.00 на плошчы Свабоды пачнецца абласны конкурс народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць», у якім возьмуць удзел народны калектыў «Забава» пад кіраўніцтвам Сняжаны Усавай (хормайстар Аляксандр Петухоў, Лаўжанскі СЦКіД), а таксама Ларыса Дземідовіч ад народнага фальклорнага калектыва «Гульбічы» і Алена Жыгалка – ад Обальскага ГДК.

Далей запальны дзень шумілінскія артысты прадоўжаць у 16.30 таксама на плошчы Свабоды ў канцэрце творчых калектываў «Ураджай гучных хітоў».

Усім прыемнага баўлення часу, пафестываліць ад душы!

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *