3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

У гэты памятны дзень успамінаем тых, дзякуючы каму мы сёння жывём у мірнай краіне. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на ўвесь цяжар жыцця, пакаленне абаронцаў Айчыны захавала аптымізм, сілу духу і бязмежную любоў да Радзімы.
Наш беларускі народ аддаў за сваё вызваленне самае дарагое – мільёны чалавечых жыццяў. Подзвіг герояў – бессмяротны. І сёння мы павінны славіць  іх і перадаваць з пакалення гэту памяць.
Дзень Незалежнасці – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў. Свята, якое дапамагае зберагчы і памножыць усё добрае і каштоўнае, накопленае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні, шчасця нашых дзяцей і ўнукаў.
Дзень Рэспублікі – свята духоўнага яднання нацыі. Толькі разам мы захаваем у нашым грамадстве такія агульначалавечыя каштоўнасці, як мір і спакой, стваральная праца на карысць сям’і і Айчыны.
Ад усёй душы жадаем усім вам святочнага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў на карысць нашай любімай Айчыны.
Раённы выканаўчы камітэт.                                      Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *