Спорт-дайджест

Спорт, туризм

Валейбол
У Стайках прайшлі фінальныя спаборніцтвы па валейболе ў рамках спартакіяды сельскіх жыхароў.
За каманду Віцебскай вобласці выступалі нашы землячкі Рыта Бяззубенка і Анастасія Гарлачова. На рахунку віцебскіх валейбалістак дзве перамогі над камандамі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей і два пройгрышы – мінскім і гомельскім валейбалісткам. У выніку – трэцяе месца.
* * *
28-30 кастрычніка ў Гомелі прайшлі фінальныя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчат па месцы жыхарства.
Гонар Віцебскай вобласці абаранялі юныя валейбалісткі, якіх трэніруе Людміла Харкавец. Зямлячкі прайгралі ўсяго адну сустрэчу, але гэты пройгрыш каштаваў вельмі дорага: нягледзячы на тры наступныя перамогі, выніковае толькі пятае месца. Лепшымі на пляцоўцы былі Валерыя Акуневіч, Кацярына Абраменка, Інга Пракопчык і Ірына Баранава.
Міні-футбол
Вызначыліся пераможцы ў міні-футболе сярод сельскіх і базавых школ. Гэтыя спаборніцтвы праходзілі ў рамках штогадовай спартакіяды школьнікаў.
Сярод сельскіх школ лепшы вынік у міні-футбалістаў раённай гімназіі (настаўнік фізкультуры С. П. Вашадок), прызавыя месцы ў мікіціхінскіх (А. Я. Асташонак) і лаўжанскіх (Ю. М. Мясаедаў) спартсменаў.
Прызавая тройка сярод базавых школ наступная: першае месца – Язвінская школа (А. У. Караленка), другое – Навікоўская школа (І. І. Сідараў), трэцяе – Сіроцінская школа (П. П. Рудоў).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №87 ад 9.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *