Спрашивали – отвечаем. Почему не дают чеки на овощи на рынке?

Вопрос-Ответ

Чаму нам не даюць чэкі?
Мы ўжо прывыклі, што разам з рэштай грошай прадавец абавязкова дае і чэк. Нехта кладзе яго ў кашалёк, хтосьці пакідае на прылаўку, але гэта ўжо іншая справа. Чэкі, як правіла, выдаюць нам спраўна. Таму аднойчы, купляючы садавіну на калгасным рынку, шчыра кажучы, была здзіўлена, калі прадавец чэка не даў. Ён заявіў, што зусім не абавязаны гэтага рабіць.
“І гэта сапраўды так, – развеяў сумненні галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Аляксей Ільінец, – прадпрымальнікі, якія гандлююць на калгасным рынку, абавязаны выдаваць чэкі толькі ў тым выпадку, калі прадаюць нехарчовыя тавары, і кошт адзінкі перавышае (ці роўны) адну базавую велічыню (130 тысяч рублёў)”.
Але ўсё гэта тычыцца толькі гандлю на калгасным рынку. Калі вас абслугоўваюць, скажам, на “Прывакзальным” ці на рынку на другім паверсе ўнівермага, ці ў павільёне, як і ў  абсалютна любой іншай гандлёвай кропцы, чэк павінен выдавацца абавязкова. Прадаўцы павінны мець пры сабе касавыя апараты, нават, калі здзяйсняюць выязны гандаль.
І яшчэ, згодна з заканадаўствам па абароне правоў спажыўца (гэта, калі вяртацца да пытання з садавіной), па патрабаванні пакупніка на базары ўсё ж абавязаны выдаць прыходна-касавы ордэр ці квітанцыю аб прыёме плацяжоў.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *