Выставка фотохудожника А. А. Дежица прошла в Шумилинском музее

Культура Мир увлечений

Трапны аб’ектыў майстра
Калі шчыра,  даўно не меў такой асалоды ад прагляду фотаздымкаў, даўно не цешыўся трапнымі, па-мастацку схопленымі аб’ектывам  імгненнямі   нашага жыцця. Толькі на выставе мастака, якую не так даўно наладзіў раённы гісторыка-краязнаўчы музей у фае раённага цэнтра культуры, зразумеў,  што не можаш не любавацца прыгажосцю  краю праз выдатныя здымкі Адольфа Дзежыца з Крывога Сяла. Гэта наш край. Гэта наш буланы конік, які мірна скубе траву на пожні. Гэта наш човен, прыбіты чалавекам ці хвалямі да высокіх чаратоў. Гэта наш бусел, які вярнуўся на радзіму і радасна дыбае па сенажаці. Гэта наш усход сонца, якое перакідвае ранішні зіхатліва-сляпучы масток з берага на бераг ляснога возера…
Гэта ўсё наша, усё гэта роднае і дарагое да слёз. І без захаплення выставу глядзець проста не атрымаецца. Паглядзіце, і вы пераканаецеся, што хвалю фотамайстра без аніякіх авансаў.
Дарэчы, здымкі Адольфа Адольфавіча – частыя “госці” на старонках раённай газеты…
Мікалай МАРОЗ.



1 комментарий по теме “Выставка фотохудожника А. А. Дежица прошла в Шумилинском музее

  1. Такие работы всегда отражают жизнь, как она есть. И это просто здорово, что есть люди, замечающие и сохраняющие для нас уникальные моменты. Ведь многое ускользает от взора обывателя, но не от взгляда фотохудожника. Музеи – это как раз место хранения мгновений, живших до нас и остающихся после: http://wmuseum.ru/.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *