Шумилинская «Разынка» привезла диплом с фестиваля “Звіняць цымбалы і гармонік”

Культура

“РАЗЫНКа” дапамагала цымбалам і гармоніку гучаць званчэй
Народны клуб “Разынка” і майстроў Шумілінскага Дома рамёстваў у Паставах ведаюць добра: яны пастаянныя ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які па традыцыі праводзіцца ў чэрвені. І што адметна і не раз праверана:  пасля дэгустацыі прысмакаў “Разынкі” музычныя інструменты становяцца больш звонкімі, а артысты – больш галасістымі.
Таму ў Паставах “Разынку” чакалі, жыхары і госці Паставаў наперабой частаваліся шумілінскімі стравамі. Кіраўнік народнага клуба “Разынка” Валянціна Навіцкая расказала, што з кожным годам у іх становіцца больш прыхільнікаў. Сёлета, напрыклад, сваё сяброўства ім прапанавалі прадстаўнікі многіх аграсядзіб Пастаўскага, Докшыцкага раёнаў, а таксама Мінскай вобласці, яны прасілі падзяліцца рэцэптамі ўпадабаных страў.
Сваю праграму і выставы шумілінскія майстры прымеркавалі да Года гасціннасці, а іх тэатралізаваная карчма “Шумілінская губерня” мела вельмі высокі рэйтынг. Завіталі сюды і члены камісіі Міжнароднага фестывалю, якую ўзначальваў кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. І. Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі. Пра тое, што “Шумілінская губерня” прыйшлася ім даспадобы, красамоўна сведчыць фота-здымак (на здымку Міхаіл Дрынеўскі побач з Валянцінай Навіцкай), а таксама дыплом Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №47 ад 20.06.2014 г.



1 комментарий по теме “Шумилинская «Разынка» привезла диплом с фестиваля “Звіняць цымбалы і гармонік”

  1. Статья чересчур «сладкая»,да ещё с доказательствами …(Пра тое, што “Шумілінская губерня” прыйшлася ім даспадобы, КРАСАМОЎНА СВЕДЧЫЦЬ фота-здымак…).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *