Военно-патриотический клуб «Штрафбат» из Санкт-Петербурга купил в Обали дом бабушки Зины Портновой

Общество

Каб жыла памяць
Нядаўна ў Обальскай школы завязаліся ўзаеміны з ваенна-патрыятычным мотаклубам “Штрафбат” з Санкт-Пецярбурга. Узаеміны абяцаюць перарасці ў моцнае сяброўства. Ва ўсялякім разе, пабываўшы ў школе аднойчы, гэтыя апантаныя ідэяй людзі цяпер ніколі не праязджаюць міма. Заязджаюць нават без папярэджання, бо ведаюць, што тут ім рады. Менавіта тут іх сустракалі хлебам-соллю, тут іх урачыста прымалі ў піянеры, тут з трапятаннем берагуць памяць пра іх зямлячку, Героя Савецкага Саюза З. М. Партнову.
Нядаўна члены клуба на чале з Грыгорыем Кудраўцавым прыязджалі для таго, каб выкупіць дом, дзе некалі жыла бабуля Зіны Партновай. У іх ёсць задума добраўпарадкаваць тэрыторыю, давесці да ладу пабудову для таго, каб гэты дом стаў месцам іх сустрэч у Обалі. Плануюць зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць памяць пра гераічную асобу, данесці да нашчадкаў інфармацыю пра яе вялікі подзвіг.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 75 ад 30.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *