«Раритетные» удостоверения тракториста нужно поменять

Вопрос-Ответ

«Рарытэтныя» пасведчанні – несапраўдныя
Кожны год галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар начальнік Шумілінскай раённай інспекцыі дзяржтэхагляду С. М. Пантаплёў правярае сельгастэхніку і дапускае  яе да вясенне-палявых работ. Правярае не толькі стан тэхнікі, але і пасведчанні механізатараў, якія на ёй працуюць. Але здараецца, што праз некаторы час на трактары, які прайшоў тэхагляд, працуе зусім іншы механізатар з несапраўдным пасведчаннем.   І супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі  часта сутыкаюцца з такімі выпадкамі.
Так, нядаўна на аўтадарозе Гарадок-Ула -Камень супрацоўнікі ДАІ прыпынілі механізатара Шумілінскага райаграсэрвісу. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што мужчыну выдаваліся правы трэцяга класа яшчэ ў Гарадоцкім саўгасе-тэхнікуме ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. “А з 1 студзеня  1988 года дзейнічае Палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў трактарыста-машыніста на кіраванне трактарамі і іншымі самаходнымі сельскагаспадарчымі і меліярацыйнымі машынамі, згодна з якім пачалі выдавацца пасведчанні трактарыста-машыніста з катэгорыямі трактароў і самаходных машын (А, Б, В, Г, Д, Е), – расказала старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС Н. В. Голуб. – На працягу 1995-1996 гадоў неабходна было замяніць пасведчанні  старога ўзору на новыя. Зрабілі гэта, як паказвае жыццё, далёка не ўсе”.
З 1999 года пасведчанні старога ўзору прызнаны несапраўднымі. Яны не даюць права  кіраваць трактарамі і самаходнымі машынамі. Але ў нашым раёне і сёння есць механізатары з такімі рарытэтнымі пасведчаннямі.  “Іх трэба тэрмінова абмяняць на пасведчанні новага ўзору, – раіць Наталля Васільеўна. – У адваротным выпадку механізатару пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь. У мінулым годзе ў раёне па гэтай прычыне былі аштрафаваны чатыры механізатары.  Інжынеры ці механікі, якія дапусцілі механізатараў да работы, заплацілі штраф ад 2 да 8 БВ”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *