19 февраля — День профилактики инфекций, которые передаются половым путём

Здоровье

Кахаць і быць здаровым
Калі мы вымаўляем слова “каханне”, часцей за ўсё разумеем пачуццё паміж юнаком і дзяўчынай, мужчынам і жанчынай, якое потым суправаджаецца блізкімі, інтымнымі адносінамі.  Але ці заўсёды вы ведаеце, што могуць  утойваць у сабе гэтыя адносіны?
Пры палавых кантактах перадаецца больш за 20 інфекцый: сіфіліс, ганарэя, хламідыёз, трыхаманоз, урагенітальны кандыдоз, мікаплазмоз, генітальны герпес, папіломавірусная інфекцыя і іншыя, уключаючы ВІЧ, гепатыт В і С.
За 2014 год у раёне зарэгістраваны 3 выпадкі сіфілісу, 4 – ганарэі, 49 выпадкаў ІППШ.
Асноўны шлях заражэння – палавы кантакт. Рызыкоўным  з’яўляецца любы сексуальны кантакт, незалежна ад яго віду. Для некаторых інфекцый усё больш характэрным становіцца бытавы шлях заражэння. Не трэба забываць  і аб перадачы інфекцый ад маці дзіцяці.
У цяперашні час усё часцей адзначаецца маласімптомнае працяканне захворванняў. І ў гэтым каварства названых хвароб. Некаторыя  інфекцыі доўгі час могуць сябе не выдаваць. Іх называюць “скрытыя інфекцыі”, да іх адносяцца хламідыёз, урэаплазмоз, мікаплазмоз. Небяспека ў тым, што яны вядуць да запаленчых захворванняў органаў малога таза, бясплоддзя, раку шыйкі маткі, хранічнага прастатыту, паражэння суставаў, паталогіі цяжарнасці, нараджэння аслабленых дзяцей. Ва ўсім свеце ІППШ і выклікаемыя імі   ўскладненні з’яўляюцца асноўнай прычынай  бясплодных шлюбаў.
Як пазбегнуць непрыемнай немачы? У першую чаргу выключайце выпадковыя сувязі і карыстайцеся індывідуальнымі сродкамі засцярогі. Калі ў вас была выпадковая палавая сувязь – трэба прайсці поўнае абследаванне у спецыялістаў.
Атрымаць неабходную інфармацыю, прайсці абследаванне і лячэнне можна ва ўрача дэрматавенеролага цэнтральнай паліклінікі: каб. № 10, 3-ці паверх, тэл. 4-12-81.
А. КАРАПУЗАВА, урач-дэрматавенеролаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *