Шумилинские дети написали письма победителям

Образование

“Ліст пераможцу”
Па ўсёй рэспубліцы прайшла патрыятычная акцыя “Ліст пераможцу”. І вучні СШ № 1 г. п. Шуміліна ў Дзень Перамогі ўручылі лісты ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Друкуем вытрымкі з іх.
Вікторыя Мадрык, 5 клас:
– Воін-пераможца, вялікі дзякуй за мір у нашай краіне. Пра вайну мне расказваў мой прадзядуля, і  я зразумела, што гэта страшна.
Кацярына Плісунова, 7 клас:
– Паважаны ветэран, я і ўсе мае сябры абавязаны вам жыццём, бо менавіта вы падарылі мір і спакойную дарогу да школы, радасць зносін з блізкімі людзьмі.
Ягор Шчукін, 3 клас:
– Дарагі прадзядуля Дзмітрый Іванавіч, вы бачылі на вайне гора і смерць, але выстаялі і збераглі нашу Радзіму. Я ўдзячны вам за адвагу, сілу волі, мужнасць і цярплівасць. Я пастараюся, каб вам ніколі не было сорамна за свайго праўнука.
Аляксандра Графская, 6 клас:
– Дарагія партызаны,  мы помнім пра вас. Калі мы вырасцем, то і сваім дзецям раскажам пра ваш подзвіг.
Анастасія Мацюшчанка, 6 клас:
– Я часта задумваюся пра ваенныя гады і ўсведамляю, як табе было цяжка, салдат. Маладым табе прыйшлося пакінуць родных і пайсці ваяваць – і гэта подзвіг.  Я  не чула выбухаў бомбаў дзякуючы табе, пераможца.
Дзяніс Касцюкоў, 9 клас:
–  У Дзень Перамогі мы абавязаны выказаць вам, ветэраны, словы падзякі. На вашу долю выпала цяжкае выпрабаванне, ваша жыццё – прыклад мужнасці, гераізму і адданасці Радзіме.
Юлія Лапухова, 6 клас:
– Перамога дасталася нялёгка. Дзякуй салдатам за мужнасць і гераізм.
Валерыя Трафімава,
Аляксандра Кузьмянок, 6 клас:
–  Наша пакаленне можа ўбачыць вайну па фільмах, але мы па-сапраўднаму не адчуем, як там было страшна. Вайна – гэта бесчалавечна, гэта гора і боль. І мы іх не ведаем дзякуючы табе, пераможца.
Дар’я Бабарэнь, 3 клас:
– Мой прадзядуля Ігнат, якога няма ў жывых, таксама ваяваў з немцамі.  Я хачу, каб больш ніколі не было вайны, няхай пра яе нагадваюць толькі святочныя салюты.
Елізавета Шарыкава, 3 клас:
– Я хачу, каб усе людзі жылі ў міры, каб дзеці ніколі не бачылі вайны.
Падрыхтавала Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №36 ад 12.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *