На месте начала операции «Багратион» в Шумилинском районе установили памятный знак

Актуалии Край шумілінскі

Тут пачалася аперацыя “Баграціён”
22 чэрвеня ва ўрочышча Мазуры (раней была такая вёска) Мішневіцкага сельсавета быў адкрыты памятны знак на месцы пачатку аперацыі “Баграціён”, у ходзе якой была вызвалена Беларусь. Памятны знак ушанаваў воінаў 51-ай стралковай дывізіі, якія вялі тут наступленне на ўмацаваны пункт фашысцкай абароны.
На мітынг сабраліся вяскоўцы з Мішневіч, Заобалі, Жданоўкі, Валатовак, прыехалі з райцэнтра прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый, ветэраны Узброеных Сіл і міліцыі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава ўзгадала ваенныя старонкі гісторыі нашага раёна, заклікала берагчы памяць пра подзвіг ваеннага пакалення, перадаваць яе моладзі.
Хвіліна маўчання… У памяць пра тых, хто змагаўся на гэтай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У кожнай сям’і ёсць родныя і блізкія, пра каго ўспамінаюць у такую хвіліну, хто ваяваў на фронце ці ў партызанскім атрадзе.
Ініцыятарам стварэння памятнага знака з’явіўся старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз ваенных маракоў” А. Л. Бычкоў. Ён расказаў, пра той крывавы бой, які ішоў у Мазурах у 1944 годзе. Апорны варожы пункт узяць было нялёгка, бо подступы былі замініраваны, вакол пункта было тры рады калючага дроту. “Менавіта тут разведкай боем 22 чэрвеня 1944 года быў дадзены пачатак легендарнай аперацыі “Баграціён”, – адзначыў Анатоль Леанідавіч. Многа савецкіх салдат тут палягло, усе яны пахаваны на брацкіх могілках у Валатоўках.
А. Л. Бычкоў падзякаваў за дапамогу ў стварэнні памятнага знака дырэктару КУСГП “Мішневічы” М. Г. Цікавенку, старшыні Мішневіцкага сельвыканкама Г. У. Зязюльцы.
Ля памятнага знака, складзенага з камянёў – рэшткі калючага дроту і асколкі снарадаў, якія знайшлі непадалёк. Да вяршыні прымацавана мемарыяльная дошка з апісаннем ваенных падзей. Помнік будзе нагадваць пра гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, будзе служыць напамінам пра тое, што няма ў свеце нічога больш каштоўнага за мір і жыццё.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49 ад 26.06. 2015 г.



2 комментария по теме “На месте начала операции «Багратион» в Шумилинском районе установили памятный знак

  1. Приятно, что в районе есть такие неравнодушные люди, нашедшие время и возможности сделать подобное мероприятие возможным.
    Но справедливости ради нужно сказать, что разведка боем 22.06.44 проводилась не только в полосе 6-й армии по линии Сиротино-Мишневичи, но и 43-й армии, где был достигнут наибольший успех с линии Козоногово-Медведи: ещё до начала общего наступления были прорваны две линии немецкой обороны и занята господствующая высота в районе Замошье http://orda.of.by/.map/?55.336482,29.671792&m=rkka/13,e/13&poi=gb/h
    В отражении немецкой контроатаки погиб командир роты капитан Герасименко (посмертно представлен к званию Героя, перезахоронен в Тропино), два командира взводов и 26 бойцов 47 АШР 43А. Введённые в прорыв дополнительные силы 306-й СД к утру 23.06 вышли в район Гороватка, что позволило обойти Шумилино с фланга и развернуть наступление в южном направлении. К сожалению с годами эта информация забыта, а погибшие бойцы не упоминаются ни в одном из захоронений Шумилинского района, хотя во многом благодаря их подвигу стало возможным освобождение райцентра 23.06.44г.

  2. forum.vgd.ru/45/
    Юрка, хороший ресурс по поиску родственников. Рекомендую.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *